Школа мастацтваў у Мядзеле адзначыла 50-гадовы юбілей

У гарадскім Доме культуры 28 лістапада адбылася канцэртная праграма “Нам – 50”. Ёй дзіцячая школа мастацтваў адзначыла 50-годдзе.

Супрацоўнікі ўстановы атрымалі граматы розных узроўняў. Са святам віншавалі прадстаўнікі раённай улады, калегі з Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў і з устаноў Мядзельшчыны.

Ад выпускнікоў павіншавала вядомая лыжніца Ірына Нафрановіч. Яна вучылася тут іграць на скрыпцы.

Выступалі на свяце калектывы школы: народны вакальны ансамбль “Натхненне”, вакальныя ансамблі “Канфеці”, “Агеньчыкі” ды іншыя.

rh.by

Тэгі: