Школа па журналістыцы «МедыяСтарт» у Гродне абвяшчае набор

02.10.2022 Адукацыя

Заняткі вам дапамогуць перайсці ад асабістага блога да мультымедыйнага праекта, ад яркага тэксту — да прамога эфіру.


1488014906_journalism.jpg

Калі вы: вядзеце свой блог ці старонку ў сацсетках, хочаце пісаць коратка і ясна, рабіць яркія мабільныя здымкі, ствараць падкасты і відэа рэпартажы, упісацца ў стандарты і застацца унікальнымі, паступіць на журфак ці практыкавацца ў рэдакцыі, то гэты курс для вас.

На курсе створана свая вучэбная пляцоўка, дзе кожны будзе практыкавацца, як у сапраўднай рэдакцыі.

Заняткі пачнуцца ўжо з 16 кастрычніка і працягнуцца да 21 мая па серадах і нядзелях.

Фармат праекта

Навучанне па тэматычных блоках: навіна, рэпартаж, інтэрв’ю, відэасюжэт, фота-сюжэт, падкаст, інфармацыйная бяспека з практычным выхадам пасля кожнага цыклу, дапамога ментараў, практыка ў рэдакцыях.

Якія яшчэ магчымасці?

Практыка ў гродзенскіх медыя з падтрымкай ментараў — добры шанец атрымаць новую прафесію і знайсці працу, дадаць дадатковыя скілы практыкуючым журналістам і студэнтам.

Каб запісацца на курс трэба запоўніць анкету па спасылцы. Падрабязнасці там.