Школьнікам распавядуць пра падзеі 2020 года — «чаму і хто хацеў зрабіць пераварот»

У новыя школьныя падручнікі па гісторыі ўнеслі падзеі 2020 года «з ацэнкамі».


2020 год2020 год. Фота: Reuters

Міністр адукацыі Андрэй Іванец распавёў у інтэрв’ю АНТ, якое адлюстраванне ў падручніках па гісторыі знайшлі падзеі 2020 года, піша БелТА.

Як кажа Іванец, перад тым як выдаць для ўсіх школ навучальны дапаможнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» для 10-га класа, яго летась апрабавалі ў адной з мінскіх школ.

«І тыя школы, якія былі ў мінулым годзе ў пілоце, з 1 верасня ў 11-м класе будуць вывучаць гэты новы навучальны прадмет па новым падручніку для 11-х класаў. Там будзе ў тым ліку і найноўшы час», — сказаў Іванец.

«Там ужо знайшлі сваё адлюстраванне падзеі 2020 года з усімі ацэнкамі, чаму і хто хацеў здзейсніць дзяржаўны пераварот. Безумоўна, там апісана і фарміраванне Усебеларускага народнага сходу. Адзіны дзень галасавання там таксама знайшоў адлюстраванне», — распавёў Іванец.

Чытайце яшчэ:

«Любоў да радзімы ў дзяцей адрозніваецца ад таго, як гэтую любоў бачаць чыноўнікі». Настаўнік пракаментаваў змены ў беларускіх падручніках