Тэст: Як добра вы ведаеце жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча?

09.12.2023 Забавы

9 снежня спаўняецца 132 гады з дня нараджэння знанага беларускага паэта Максіма Багдановіча. За нядоўгія гады жыцця ён паспеў зрабіць велізарны ўнёсак у культуру Беларусі, упісаў сваімі творамі яе і ў сусветны кантэкст. Максім Багдановіч да сёння з’яўляецца адным з нешматлікіх творцаў, якога можа працытаваць, бадай, кожны, хто меў урокі беларускай літаратуры ў школе. Прапануем у нашым тэсце ўзгадаць жыццёвы шлях і творчую спадчыну паэта.