Ці існуе беларускае фэнтэзі? Безумоўна! Ян Баршчэўскі ў сваёй кнізе «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» першым, на зайздрасць Дайенерыс Таргарыен, расказвае пра спосабы, як зрабіцца маці ці бацькам цмокаў, а таксама распавядае, як дыхаць пад вадой без жабраў і ператварыцца ў ваўкалака. Андрэй Хадановіч на сваім ютуб-канале распавядае пра галоўны твор у жыцці знакамітага беларускага пісьменніка Яна Баршчэўскага.
У новым выпуску даведаецеся:
— як цудоўным чынам знайшлася надмагільная пліта Яна Баршчэўскага;
— ці пісаў аўтар па-беларуску;
— як Ян Баршчэўскі пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Тарасам Шаўчэнкам;
— ці ёсць паралелі паміж Белай Сарокай у творы Баршчэўскага і Кацярынай ІІ;
— чаму пісьменнік быў чужым як для Расійскай імперыі, так і для савецкіх уладаў;
— як Уладзімір Караткевіч спрабаваў «рэабілітаваць» Яна Баршчэўскага;
— чаму твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» уваходзіць у топ-10 беларускіх кніг.