Шоу беларушчыны адкрыла сезон!

Двума яскравымі выступамі для школьнікаў распачало школьны год усім вядомае Шоу беларушчыны. Сезон быў урачыста адкрыты 7 верасня, калі на свяце двара разам з дзеткамі рознага ўзросту прысутнічалі ўсе ахвотныя.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Праз тыдзень, 15 верасня, Шоу беларушчыны завітала ў СШ №136, дзе было з радасцю прынятае вучнямі 5-га класа. Мерапрыемства прайшло ў надзвычай цёплай атмасферы. Школьнікі з вялікім энтузіязмам успрынялі праграму, пра што сведчылі іх адказы на пытанні, а таксама назвы камандаў: “Патрыёты”, “Родны край”, “Зоркі”. Пяцікласнікі парадавалі сваімі ведамі як вядоўцу Шоу Кірыла Шыка, так і сваіх настаўнікаў. Па заканчэнні самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.