Шоў Беларушчыны ў вёсцы Путчына і СШ 136 г. Мінска

19 і 21 кастрычніка ў вёсцы Путчына Дзяржынскага раёна прайшло Шоў Беларушчыны прымеркаванае да яе 80 годдзя. Адметнасцю дадзенай праграмы было тое, што нягледзячы на восеньскае надвор’е праграма адбывалася на вольным паветры і ўключала ў сябе шэраг пытанняў звязаных з дадзенай мясцовасцю. У шоў прынялі ўдзел як школьнікі, так і дарослыя. Пераможцы атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі Будзьма Беларусамі і БМАgroup.

22 і 23 кастрычніка Шоў Беларушчыны прайшло ў сш 136 г. Мінска для 5-га і 10-га класаў. Перад пачаткам мерапрыемства па традыцыі быў паказаны мультфільм Будзьма Беларусамі, які вельмі уразіў удзельнікў шоў. Праграмы былі прымеркаваны да “года кнігі” і разнастаены пытаннямі пра беларускіх пісьменнікаў. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі Будзьма Беларусамі.