“Шоў беларушчыны” набывае папулярнасць

Культурна-асветніцкая праграма “Шоў беларушчыны” адбылася ў Барысаве 23 лістапада.
Шоў прайшло ў СШ № 20 г. Барысава і праводзілася на занятках па беларускай мове для 9 х класаў.

sdc11208

Шоў беларушчыны – гэта беларуская па форме, хрысціянская па змесце дынамічная віктарына, брэйн-рынг для школьнікаў, што складаецца з геаграфічных, літаратурных, музычных пытанняў, а таксама пытанняў у сферы беларускага спорту. Гэтая праграма скіраваная на развіццё і абуджэнне патрыятызму ў моладзі.

Брэйн-рынг аздабляўся музычнымі перапынкамі са складанкі “Хрысціянскі хіт”.

Кірыл Шык, арганізатар і вядучы шоў: “Спачатку планавалася правесці толькі адно шоў, аднак пасля таго як настаўніца, на ўроку якой праводзілі шоў, убачыла, што праграма вельмі цікавая і змястоўная, яна прапанавала правесці яго яшчэ і для наступнага класа. А на яго ўжо запрасіла іншых настаўнікаў, якія, уразіўшыся, папрасілі правесці шоў і ў іх класах. Такім чынам атрымалася правесці тры шоў запар”.

Школа № 20 замовіла яшчэ некалькі шоў на наступны месяц.

Пераможцы віктарыны атрымалі цудоўныя прызы: кнігі, дыскі, майкі і торбачкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і праводзілася шоў.

sdc11262

sdc11231

sdc11158

sdc11187

Тэгі: