“Шоў Беларушчыны” у Дзяржынскім прафесійным ліцэі

20 сакавіка 2014 у Дзяржынскім прафесійным ліцэі прайшлі адразу некалькі культурна – асветніцкіх праграм “Шоў Беларушчыны”.

Адметнасцю дадзеных мерапрыемстваў былі незвычайная для поўнавартаснай праграмы ўмовы: адсутнасць крэслаў, што стварала асаблівую творчую атмасферу. Акрамя звычайных пытанняў у праграме была і музычная віктарына, якая складалася як з папулярных , так і класічных твораў. Шоў Беларушчыны спадабалася ўсім яго ўдзельнікам,што было бачна па апладысментах і добрым настроі. Лепшыя ўдзельнікі атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”, у межах якой прайшло мерапрыемства.

шб шб1 шб2 шб4 шб5

Тэгі: