15 сакавіка ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылося Шоу беларушчыны ў СШ 136 горада Мінска.
Шоу прысвячалася Тыдню беларускай мовы. У святочнай віктарыне ўзялі ўдзел вучні 5 “Б” і 5 “Т” класаў школы. З самага пачатку вучні вельмі станоўча успрынялі шоу-праграму і пачалі “актыўнічаць”, што прыемна ўразіла іх настаўнікаў. Настаўніцкі персанал таксама падышоў да мерапрыемства з энтузіязмам, і дзеці загадзя былі падзеленыя на тры каманды, прычым кожная мела сваю эмблему і назву. Нягледзячы на тое, што ўдзельнікам было ўсяго па 11-12 гадоў, яны адказалі амаль на ўсе пытанні, чым парадавалі як арганізатараў Шоу беларушчыны, так і сваю настаўніцу беларускай мовы.
Спадабаліся ўдзельнікам падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”: часопісы “Дзеяслоў”, торбачкі і паштоўкі. Як адзначылі вучні 5 “Б” і 5 “Т класаў, Шоу беларушчыны значна ўзбагаціла Тыдзень беларускай мовы ў СШ № 136.



