Шоў-рэвю з капусным прысмакам (фота)

02.04.2014 У краіне

1 красавіка, у Дзень смеху, Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр павесяліў чарговым капуснікам – гумарыстычным тэатралізаваным шоў-рэвю “Ню”, с праздником!” Жанр рэвю дазволіў акцёрам таэтра за паўтары гадзіны часу пакпіць з гомельскіх рэжысёраў, з гледачоў, з саміх сябе, у жартоўнай форме пазнаёміць са сваімі захапленнямі, паказаць мыльнае шоў і дэфіле касцюмаў з гумарам з гісторыі тэатра, адарыць некаторых гледачоў квашанай капустай і шмат-шмат чаго іншага.

Не з пустымі рукамі, акрамя шчаслівых уладальнікаў квашанай капусты, сышлі і ўдзельнікі аўкцыёну. У глядацкую залу з малатка былі адпраўлены два лоты – сродак для павелічэння грудзей (на справе – звычайная лупа) і гіра для галення (на справе – звычайная цагліна). Навошта пры галенні гіра? Спытайце ў акцёраў маладзёжнага тэатра, яны дакладна ведаюць.

Напрыканцы мастацкі кіраўнік тэатра Юрый Вута ўзнагароджвае некаторых акцёраў прэміямі і граматамі ад кіраўніцтва горада ў гонар дня тэатра, які быў 4 дні таму і яшчэ будзе… праз 360. Але лепш позна, чым ніколі.

Глядзіце фотаагляд з капусніка:

DSC03854

DSC03858

DSC03885

DSC03900

DSC03909

DSC03915

DSC03930

DSC04049

DSC04077

kli4nik.info 

 

Тэгі: