Шпацыр па памяці ў Мінску

29.04.2016 Афіша

Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей “Дом Анны Франк” (Амстэрдам) запрашаюць вас паўдзельнічаць у трэнінгу міжнароднага праекта Memory Walk, які пройдзе 7-9 траўня ў Мінску.

У межах трохдзённага трэнінгу адбудзецца вывучэнне помнікаў альбо памятных месцаў, звязаныя з падзеямі Другой сусветнай вайны ў Мінску. Удзельнікі атрымаць веды крытычнага аналізу помнікаў, пройдуць майстар-класы па асновам збору інтэрв’ю і здымцы ды мантажу відэа.
У выніку трэнінгу чакаецца стварэнне відэаролікаў.
Удзел у трэнінгу бясплатны.

Удзельнікам гарантуюцца цёплая гарбата/кава, смачныя абеды і прыемная, сяброўская атмасфера.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 5 траўня
https://goo.gl/forms/3zwmgQOSw5

 

Па пытаннях пішыце на: l.shynder@annefrank.nl