Што часцей за ўсё раскупляюць у нас для падарункаў замежныя турысты?

23.03.2012

У людзей ва ўсім свеце прынята з паездак за мяжу прывозіць дадому не толькі класічныя сувеніры, але і шматлікія гасцінцы – прадукты і рэчы, якія ва ўласнай краіне ўяўляюць дэфіцыт або каштуюць нашмат даражэй. Мы не выключэнне.

І не толькі з пункту гледжання ўвозу, як гэта прынята лічыць, але і ў плане вывазу. На турыстычных сайтах замежных краін народ актыўна абмяркоўвае, «што можна выгадна купіць у Беларусі». Дык што ж часцей за ўсё вязуць у якасці падарункаў і гасцінцаў з нашай краіны замежныя турысты.

Крэм для твару замест зефіру

Сярод жыхароў нашай краіны прынята лічыць, што раз усе прыезджыя без стомы захапляюцца якасцю беларускіх прадуктаў харчавання, то менавіта гэтыя гасцінцы яны і вязуць да сябе дадому. Аднак турыстычным экспартам беларускіх смачнасцяў займаюцца не толькі прыезджыя, а і самі нашы суайчыннікі, калі збіраюцца ў госці да замежных сяброў. Праз мытныя тэрміналы па замове гэтых жа сяброў і сваякоў ва ўсіх напрамках з’язджаюць зефір, шакалад, жытні хлеб, згушчонка і традыцыйныя гарэлка з салам… Але на ўра ў блізкім замежжы ідзе і беларуская касметыка.

– Дэкаратыўную касметыку замежнікі купляюць рэдка, але крэмы, шампуні, тонікі – часам кілаграмамі, – падзяліліся назіраннямі прадаўцы-кансультанты фірмовай крамы касметыкі вядомага айчыннага вытворцы. – Уся справа ў кошце: дазволіць сабе штодзённае выкарыстанне элітнай касметыкі можа не кожны, а з бюджэтных сродкаў нашы лічацца аднымі з самых чыстых і бяспечных. У якой яшчэ еўрапейскай сталіцы вы знойдзеце добры крэм за адзін еўра?

Дарэчы, асабліва прадпрымальныя замежнікі нават перапрадаюць набытыя ў нас сродкі ў сябе дома ў якасці фірмовых. Нядаўна знаёмая, наведаўшы ў адным з невялікіх польскіх гарадкоў мясцовы салон прыгажосці, са здзіўленнем выявіла, што прапанаваная тамтэйшым касметолагам амаладжальная маска для твару – добра вядомы беларускі прадукт для “хатняга выкарыстання”. З той толькі розніцай, што ў нас гэта вам абыйдзецца ў 1,3 еўра, а ў польскім салоне за працэдуру папрасілі 5 еўра.

Чыпсы са смакам… СССР

З прадуктаў у эпоху, калі купіць можна што заўгодна і дзе заўгодна, палююць у нас за прысмакамі альбо па-сапраўднаму аўтэнтычнымі, альбо за тымі, што нешта сімвалізуюць. Да першых, дарэчы, адносяцца не “шакаладныя бутэлечкі” і зефір, а журавіны ў цукровай пудры і алкагольныя напоі на травах. Сімвалічнымі ж шматлікія замежнікі лічаць нашы доўгія бульбяныя чыпсы ў пласцінах: кажуць, “са смакам Савецкага Саюза”.

Беларускія мытнікі да гэтага спісу яшчэ дадаюць цыгарэты. Іх сапраўды спрабуюць вывозіць з-за каласальнай розніцы ў кошце ў нашай краіне і любой іншай еўрапейскай дзяржаве. Аднак часцей за ўсё гаворка ідзе аб нелегальнай перавозцы, паколькі пры ўсім жаданні афіцыйна прыхапіць з сабой больш за два пачкі турысты не могуць.

Калі рэчы, то толькі “на ўсе часы”

Беларуская адзенне і рэчы хатняга ўжытку, за якімі замежнікі выстройваюцца ў нас у чаргу, – яшчэ адна прытча. Так, попыт ёсць. Але, як запэўніваюць самі прадаўцы, толькі на пэўны асартымент.

– У нас часцей за ўсё купляюць беларускія ільняныя і баваўняныя сурвэткі, абрусы і пасцельную бялізну, – распавялі прадаўцы-кансультанты ў сталічным універмагу. – Сталовая і пасцельная бялізна – універсальны сувенір. Яно ў меру мяккае ды ў разы танней, чым у іншых краінах. Гатовая адзенне з лёну карыстаецца значна меншым попытам у замежнікаў – ім больш важныя фасон і аздабленне, чым сам матэрыял. Ды і кошты на нашу вопратку часам аказваюцца значна вышэйшыя, чым на імпартную.

Цікава, што цішоткі, тунікі і ніжняя бялізна чырвонага колеру з надпісамі ў “савецкім” стылі, якія не так даўно з’явіліся літаральна ў кожнай краме, раскупляюцца як замежнікамі, так і суайчыннікамі.

Паводле ng.by