• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
15.02.2021 | Грамадства

«Ці то сюр, ці то фарс». Што не так з Тыднем роднай мовы-2021

Салідарнасць разбіраецца і перакладае з чынавенскай на чалавечую.



Ілюстрацыя: Анарэ Дам’е. «Апусціце заслону, фарс сыграны». Літаграфія. 1834 год

Прэс-служба Нацыянальнай акадэміі Навук Беларусі анансавала з 15 лютага правядзенне Тыдня роднай мовы. Што з гэтай ідэяй не так і чаму дзяжурныя прызнанні ў любові да роднай мовы выглядаюць фарсам і чарговай імітацыяй спакою і дабрабыту?

Міжнародны дзень роднай мовы зацверджаны рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКО і адзначаецца штогод 21 лютага, пачынаючы з 2000 года. Традыцыйна далучаецца да свята і Беларусь, прычым у нас праводзяць не проста дзень, а цэлы Тыдзень роднай мовы (што прыемна), аднак толькі раз на год (што не можа не засмучаць).

Вось і сёлета перадапошні тыдзень лютага абяцае быць насычаным: у праграме мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня роднай мовы — шматлікія «круглыя сталы», напрыклад, да 160-годдзя вядомага этнографа Яўхіма Карскага 100-годдзя Інбелкульта, прэзентацыі кніг і дакументальных фільмаў, сустрэчы з мовазнаўцамі, навукова-практычныя семінары, адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Кацігарошак», рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, нават гульня-віктарына для школьнікаў па фразеалогіі і безэквівалетнай лексіцы.

Афіцыйны каментар прэс-службы НАН Беларусі гучыць важка: «У 2021 годзе, вызначаным у нашай краіне як Год народнага адзінства, асаблівае значэнне набывае навукова-практычнае забеспячэнне паспяховага функцыянавання беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, у якіх павінна выкарыстоўвацца дзяржаўная мова краіны і мова тытульнай нацыі. База для гэтага створана ў акадэмічным Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН».

Насамрэч, у перакладзе з чынавенскай на чалавечую, тут па сутнасці не сказана нічога, гэта яскравы ўзор фармалізму кшталту «правесці мерапрыемства, далажыць і забыцца да наступнага разу».

Згадаем: усяго некалькі дзён таму Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе агучыў нібыта планы апазіцыі прымусова ўвесці ва ўсе сферы, ад дзіцячага садка да арміі, беларускую мову, а раcійскую паступова забараніць. І каго хвалюе, што падобнай праграмы наогул не існуе, галоўнае — пасеяць зерне раздору.

Яшчэ раз, каб уявіць у дэталях: цяперашні кіраўнік Беларусі палохае грамадзян Беларусі, што іх прымусяць (!) вывучаць і выкарыстоўваць беларускую мову — адну з дзвюх дзяржаўных і, паводле перапісу 2019 года, родную як мінімум для 61,2% беларусаў (па звестках Белстату, гэта 4 893 139 чалавек).

І, на дэсерт, рэпліка таго ж выступоўцы: «В великом русском языке есть часть белорусской души. Русский язык будет достоянием нашей нации». У якой яшчэ краіне падобнае магчыма?

Зрэшты, раней вызначыліся ў «любові» да беларускай мовы і самі акадэмікі. Ці памятаеце, улетку 2020-га у навуковым часопісе «Справаздачы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі» ўбачыў свет дзіўны артыкул «Беларуска-рускае дзвюхмоўе — гістарычна складзеная гісторыка-культурная каштоўнасць народа».

Аўтары — старшыня прэзідыума НАН РБ, доктар эканамічных навук Уладізмір Гусакоў і акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН РБ, доктар шістарычных навук Аляксандр Каваленя, збіваючыся з навуковых тэрмінаў на публіцыстычны пафас, распавядалі пра блізкасць і сяброўства дзвюх моў і пра тое, што беларуская, канешне, грае важную ролю ў духоўнасці і менталітэце народа, але толькі ў непарушным тандэме з рускай.

У тэксце, напрыклад, сустракаюца такія пасажы: «Отмечая многие непреходящие достоинства белорусского языка и, прежде всего, такие, как душевность, гибкость и адаптивность, хотелось бы несколько сказать и о ценности русского. Думаем, не стоит кого-то убеждать, что русский язык — это мировой язык, отражающий мощную русскую культуру как составную и неотъемлемую часть мировой, на котором созданы крупнейшие и непреходящие культурные ценности. Обладание ими придает мощь и силу, знания и уверенность. Истинные произведения русского народа основаны на подлинных ценностях человечности, морали и нравственности, они впитали в себя все лучшее, на что способен славянский русский и православный этнос...».

Не дзіва, што артыкул выклікаў суцэльны скандал. Але на фоне далейшых падзей гэтая вельмі хутка адышла на дальні план, у кампанію да іншых «а можа, так і трэба».

Нітка да ніткі ўспамінаюцца сведчанні рэальнага, не на паперы, а на справе, стаўлення да беларускай мовы — ад насаджанага за шмат гадоў на ўзроўні падсвядомасці «па-беларуску размаўляе — відаць, БНФавец» да здзеклівых новатораў «пратэстуны» і «змагары», ад бязлітаснай зачысткі беларускамоўных крамаў з нацыянальнай сімволікай да фактычнага вынішчэння Купалаўскага тэатра, які ўжо больш за паўгода не сустракае гледачоў беларускамоўнымі (і наогул ніякімі) пастаноўкамі, ад пахаванай недзе на паліцах нацыянальнай кінапрэм’еры «Купала» да звальнення і пераследу «нязручных» дзеячаў культуры, сярод якіх літаратары, музыканты, акцёры і рэжысёры, выкладчыкі, выдаўцы, кіраўнікі музеяў і многія іншыя...

І тут, нібы прывітанне з паралельнай рэальнасці — днямі адбудзецца прэс-канферэнцыя «Захаванне беларускай мовы як галоўнага атрыбута нацыі і дзяржавы. Уплыў глабалізацыі на стан мовы». Ці то сюр, ці то фарс, ці звыкла-памяркоўнае «вы ж самі ўсё разумееце» — вам які варыянт больш даспадобы?

Салідарнасць

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя Краіна

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Што ў праграме?

Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў 6-7 класаў (летась — для вучняў 5-х і 6-х). Навучальную праграму апублікавалі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адзінагаласна падтрымала прапанову,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс

Карона — абавязковы атрыбут любога караля. Але насамрэч карона ніколі не бывае адна, піша @hrodna1127. У знаёмага беларусам...

Апошнія навіны

    Адукацыя Краіна
    У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Што ў праграме?
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў
    Культура Гісторыя
    Самы старажытны касцёл у Беларусі і рэшткі сядзібы ірландцаў. Падарожжа ва Уселюб
    Культура Музыка
    Фэст камернай музыкі «Даўніна і сучаснасць» у Нясвіжы
    Адукацыя
    У Беларусі стварылі «дарожную карту» па павышэнню якасці школьных падручнікаў
    Грамадства
    Чаму ў беларускім Facebook усё больш пастоў «пра прыроду» і ўсё менш доўгіх тэкстаў?

Афіша

  • 16.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры»

  • 16.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 16.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 16.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 16.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 16.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 16.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 16.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM