Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Адкуль гэтыя шалёныя пакаранні: чвартаванне, спаленне жыўцом, саджэнне на палю, валачэнне за коньмі? Як і дзе катавалі злачынцаў, чаму каты пілі? Як каралі гайдамакаў і ўдзельнікаў сялянскіх бунтаў? Хто прыходзіў паглядзець на публічныя кары смерці? Ці сапраўды людзі ў XVI-XVIII стагоддзях былі больш жорсткімі за сучасных? Асцярожна: ёсць шок-кантэнт!