• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2022 | Літаратура

Што пачытаць па-беларуску: восеньскія выданні кніг на беларускай мове

Калі раптам вы не ведалі, што новенькага па-беларуску пачытаць доўгімі зімовымі вечарамі, то звярніце ўвагу на падборку кніг, якія пабачылі свет гэтай восенню. Выбар ёсць. Замаўляйце ды чытайце!


fedea746cd0ecb257a1249d3a2a80bb1_L.jpg
Фота: justplaincooking.ca

Юрка Голуб, «Дыханне трыснягоў.

У 560-старонкавы том, апрача паэзіі, увайшла кароткая проза, артыкулы, дзённік і перапіска з Ларысай Геніюш і Рыгорам Семашкевічам.

1.jpg

У томе — паэзія, кароткая проза, артыкулы (публікаваныя ў свой час пераважна ў «Гродзенскай праўдзе», а таму невядомыя негарадзенцам), дзённік (раней не публікаваўся) і перапіска (вялікая) з Ларысай Геніюш і Рыгорам Семашкевічам.

«Эда. Песні пра герояў».

У выдавецтве «Тэхналогія» пабачыла свет заключная частка вядомага скандынаўскага сярэднявечнага эпасу «Эда. Песні пра герояў».

2.jpg

У кнігу ўвайшлі як вядомыя паэмы пра Сігурда і скарб Ніфлунгаў з «Кара леўскага кодэкса», так і найбольш адметныя гераічныя песні з асобных сагаў. Дадатак змяшчае адзіную хрысціянскую эдычную паэму «Песня пра сонца» і першы беларускамоўны пераклад з мовы норн — баладу «Хільдзіна». Выданне ўтрымлівае неабходныя каментары да кожнай паэмы з тлумачэннямі ўсіх кенінгаў. Папярэднія часткі «Эды» — «Эда Сноры Стурлусана» і «Эда. Песні пра багоў» — выйшлі ў мінулым годзе ў выдавецтве «Галіяфы».

Замовіць кнігу можна на сайце выдавецтва.

Вікторыя Карась, «Домік добрай казкі»

Дэбютную кнігу Вікторыі Карась апублікаваў выдавецкі дом «Звязда». Кніжку дапоўніла сваімі цудоўнымі малюнкамі гродзенская мастачка Таццяна Філіповіч.

3.jpg

У дзівосным «Доміку добрай казкі» Вікторыі Карась — месцы, дзе жывуць шчырасць і дабрыня, захапленне і надзея, сяброўства і шчасце, — цёпла і ўтульна, як у матуліных абдымках.

Пяць чароўных гісторый для дзяцей і дарослых дзяцей (абавязкова неверагодных летуценнікаў і фантазёраў), ветліва чакаюць, каб, як цёпленькай коўдрай, укрыць чытачоў сапраўдным чараўніцтвам. Няхай цуд жыве ў кожным сэрцы! 

Паслухаць казачныя творы аўтаркі ў яе ўласным выкананні можна на YouTube-канале «Домiк добрай казкi».

Замовіць кнігу можна тут.

Марыя Мартысевіч, «Водападзел» 

«Водападзел» — пятая паэтычная кніга Марыі Мартысевіч. Змяшчае вершы, якія пісаліся з 2006 па 2021 год.

4.jpg

Аўтарка лічыць, што падводзіць рысу пад пэўным перыядам сваёй творчасці. Сур’ёзна-іранічныя паэтычныя тэксты, натхнёныя роднымі для яе мясцінамі на Віцебшчыне, на Палессі, маюць прапіску на вуліцах Мінска, дзе расла, жыла і творча кшталтавалася паэтка.

Замовіць кнігу можна на сайце.

Іна Снарская, «Зачараваны скарб»

«Зачараваны скарб» — аповесць з аповедаў, якія зацікавяць найперш тых дарослых, каму хочацца ўспомніць сябе дзецьмі. Кожны аповед — ключ. Аповесць пэўнай мераю аўтабіаграфічная, але гэта не традыцыйныя ўспаміны, не эсэ, не апавяданні ў звычайным разуменні, а сінтэз усяго гэтага. Тут жывуць родныя, суседзі, сябры з вёсак маленства аўтаркі на Полаччыне. Кожная гісторыя напісана сэрцам, з вялікай любоўю да сваіх герояў.

5.jpg

Замовіць кнігу з дастаўкай па Мінску, з дасыланнем па Беларусі і па свеце можна праз інтэрнэт-кнігарні: Knihi.by, Тэхналогія, Kniger.By, Kniganosha.by.

«Песня песняў» па-беларуску.

«Песня песняў» — кніга габрэйскай Бібліі і Старога Запавету пабачыла свет у пражскім незалежным выдавецтве «Вясна». Пераклад зрабіў Сяргей Шупа, аўтар каментароў і прадмовы — біблеістка Галіна Сініла. Габрэйскі і беларускі тэксты ў кнізе размешчаныя паралельна.

6.jpg

Набыць кнігу ў Польшчы можна тут.

Таксама кнігу можна замовіць у выдавецтве [email protected].

Андрэй Белавешкін, «Што і калі есці».

Кніга Андрэя Белавешкіна, лекара, к. м. н., выкладчыка, — гэта збор гнуткіх правілаў, кожнае з якіх можна ўжываць асобна. Правілы рэжыму харчавання, выбару прадуктаў, а таксама псіхалогіі харчавання даюць адказы на самыя важныя пытанні — калі есці? Што есці? І як ёсці?

7.jpg

Кніга па-руску выйшла яшчэ ў 2019 годзе. Беларускамоўны варыянт кнігі выдадзены тарашкевіцай толькі восенню 2022 года. Электронную версію кнігі аўтар выклаў у вольны доступ.

Якуб Колас, «Новая зямля» з ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч.

Выданне кнігі прымеркавана да 140 гадавіны з дня нараджэння народнага паэта Якуба Коласа. Шэдэўр айчыннай літаратуры, цар-звон беларускай паэзіі, энцыклапедыя народнага жыцця, першы беларускі раман у вершах, адысея беларускай літаратуры, беларускі нацыянальны эпас... Так у розныя часы крытыкі і літаратуразнаўцы пісалі пра гэты твор«, — піша выдавецтва кнігі «Папуры».

8.jpg

Міхась Пазнякоў, «Дзіўныя «блізняты».

Новая кніга Міхася Пазнякова — зборнік загадак на беларуска-рускія амонімы «Дзіўныя «блізняты».

9.jpg

Кніга выйшла ў свет у Выдавецкім доме «Звязда». Наклад «Дзіўных «блізнят» — 1100 экзэмпляраў. «Дзіўныя «блізняты» — кніга, якую вельмі сімпатычна праілюстравала вядомы кніжны графік Дар’я Чарняўская. Яе малюнкі ўпрыгожваюць выданне.

Кніга «Нерасстраляныя».

Кніга «Нерасстраляныя» прысвечана рэпрэсаваным беларускім літаратарам, што былі растраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

10.jpg

«Нерасстраляныя» — кніга з гісторыямі жыцця васямнаццаці пісьменнікаў, іхнімі абранымі творамі ды ілюстрацыямі, частка з якіх друкуецца ўпершыню.

Спампаваць кнігу можна тут або на сайце інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org. Кніга падрыхтаваная выдавецтвам «Białoruska Biblioteka Kamunikat».

Друкаваны варыянт кнігі можна замовіць тут.

Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік, «Я з вогненнай вёскі».

Аўтарства легендарнай кнігі належыць Алесю Адамовічу, Янку Брылю, Уладзіміру Калесніку. Апошняе выданне ў Мінску было здзейснена дваццаць гадоў назад, а ўпершыню кніга пабачыла свет у 1975 годзе — на беларускай мове. Зараз «Мастацкая літаратура» выпусціла кнігу накладам 1000 экзэмпляраў.

11.jpg

Набыць «Я з вогненнай вёскі» можна ва ўсіх кнігарнях ААТ «Белкніга» — у розных гарадах краіны, а таксама ў кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: Мінск, праспект Скарыны, 72.

Максім Знак, «Зэкамерон».

Гэта 10-е выданне праваабарончай серыі «Беларуская турэмная літаратура», запачаткаванай у 2017 годзе. Дакументальны раман палітвязня Максіма Знака вясной друкаваўся на мове арыгіналу ў расейскім часопісе і вось цяпер з’явіўся па-беларуску!

12.jpg

Кнігу можна будзе атрымаць бескаштоўна ў папяровым выглядзе ў Польшчы і Літве (сачыце за рэкламай, як кажуць, бо паўнавартасная прэзентацыя з удзелам аўтара ці сваякоў у цяперашні час, вядома, не магчымая), таксама ў хуткім часе стане даступнай і pdf-версія «Зэкамерона». Па-расійску кнігу магчыма набыць тут.

Ларыса Рыжкова, «Выхаванне спевака».

«Выхаванне спевака» — метадычны дапаможнік па выхаванню дзяцей у беларускай традыцыйнай культуры. 500 асобнікаў з прыгожымі фотаздымкамі і выцінанкамі, а таксама з аўдыё дадаткам і відэа гульнямі. У сваёй кнізе Ларыса Рыжкова дзеліцца багатым, больш за 30-гадовым досведам працы, паказвае, якім чынам можна далучыць дзяцей да народных слухавых спеваў, раскрывае пытанне сваёй методыкі. Праз гульні, казкі, народныя забавы і святы яе навучэнцы прыходзяць да разумення песенных вобразаў, абрадаў, побыту, узаемаадносінаў продкаў і становяцца часткай традыцыйнай беларускай культуры.

13.jpg

Кнігу можна набыць у Мінску ў этнакраме «РАГНА» (вул. Сухая, 4) і ў кнігарні «Акадэмкніга»(пр-т Незалежнасці, 72)

Замовіць кнігу можна поштай, пішыце: [email protected]

Кормак Макарці, «Дарога».

Першая кніга Кормака Макарці па-беларуску ўжо ў продажы на Allegro.pl з хуткай дастаўкай па Польшчы і шэрагу еўрапейскіх краін. Кормак Макарці — амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі. Кнігу «Дарога» на беларускую мову пераклаў Серж Мядзведзеў.

14.png

Кніга тапанімічных паданняў «У Лепелі лепей...».

У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга тапанімічных паданняў «У Лепелі лепей...», якую склалі дасведчаныя навукоўцы Т. В. Валодзіна і Т. І. Кухаронак. Выданне адкрывае серыю «Легенды і паданні зямлі беларускай». Тэксты, сабраныя ў прыгожа аформленым зборніку (мастак — Г. Каліноўская), знаёмяць нас з паданнямі пра паходжанне назваў наступных паселішчаў — Брэст, Бялынічы, Бяроза, Віцебск, Валожын, Гомель, Добруш, Зэльва, Івацэвічы, Івянец, Калінкавічы, Камянец, Капыль... 

15.jpg

Кнігу «У Лепелі лепей...» можна набыць у кнігранях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама ў кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 72.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип