• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.12.2022 | Грамадства Літаратура

Што паслухаць па-беларуску: восеньскія выданні аўдыякніг на беларускай мове

Зрабілі падборку беларускіх аўдыякніг, якія пабачылі свет гэтай восенню. Аўдыякнігі — не замена, але ж добрая альтэрнатыва папяровым выданням. Іх можна слухаць з любой кропкі свету, і яны не займаюць месца. Добры занятак для доўгіх зімовых вечароў! Выбірайце, што паслухаць для сябе і сваіх дзетак.


254.jpg
Крыніца: ru.depositphotos.com

1. Алесь Аркуш, раман «Сядзіба»

«Сядзіба» — чацвёрты раман Алеся Аркуша. Аўдыяверсія твора з’явілася на пляцоўцы Kamunikat.

1.jpg


«Нічога не знікае ў невараць, — кажа аўтар у сваім новым творы, — усё недзе існуе ў паралельным свеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэнні. Мэтафізычнае жыццё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны свет».

Чытае Віктар Сямашка. Апрацоўка і музыка — Лукаш Стэпанюк.

2. Ганна Янкута, «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў»

Гэта ўжо 40-я аўдыякніга, выпушчаная камандай праекта «Кніжны воз». Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі — прывідамі, вераб’ямі, мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.

2.jpg

Паслухаць кнігу можна ў электронным дадатку па спасылцы.

3. Артур Конан Дойл, «Прыгоды Шэрлака Холмса»

Першы зборнік апавяданняў пра знакамітага дэтэктыва, надрукаваны ў 1892 годзе, пасля аповесцяў «Эцюд у пунсовым» і «Знак чатырох». І хаця далёка не ва ўсіх гэтых апавяданнях расследуецца сапраўднае злачынства, яны даўно ўвайшлі ў залаты фонд дэтэктыўнай літаратуры.

3.jpg

Упершыню па-беларуску зборнік апублікаваны ў бібліятэцы інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum» і бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» (2014, «Кнігазбор»). Таксама гэты зборнік адметны тым, што над ім працавала цэлая каманда перакладчыкаў!

Першыя дзве часткі ўжо можна паслухаць тут.

4. Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

На сайце audiobooks.by з’явілася аўдыякніга Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».

Чытае Уладзімір Лісоўскі. Кніга з’яўляецца пераможцам прэміі Ежы Гедройца 2012 года.

4.jpg

Раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Мінску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Гэтая кніга, шмат у чым аўтабіяграфічная, — пра фарміраванне ідэалаў някляеўскага пакалення ў часы хрушчоўскай адлігі. У яе падмурку рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гг.: існаванне ў Мінску стыляг, якія слухалі Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і пераследаваліся брыгадміламі; «раскрыццё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філосафа-дысідэнта Кіма Хадзеева; прыезд у Мінск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Прычым поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Мінск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

Набыць аўдыякнігу можна ў крамах па спасылцы.

5. Андрэй Федарэнка, «Жэтон на метро»

Кніга была агучаная пры падтрымцы платформы «Камунікат».

5.jpg

Раман Андрэя Федарэнкі знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму дзвюх яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлевізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання.

Чытае кнігу Зміцер Бартосік, а паслухаць можна па спасылцы.

6. Алан Аляксандр Млін, «Віня-Пых»

Пра гэта паведамілі на старонцы праекта «Кніжны воз» у Фэйсбуку.

6.jpg 

Пераклад — Віталь Воранаў; ролі агучылі — Андрэй Мілюхін, Андрэй Дробыш, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш; рэдактарка запісу — Крысціна Дробыш; кампазітарка — Алена Гуціна; прадзюсар гуказапісу — Яўген Дзячэк.

Паслухаць кнігу пра Віня-Пыха можна тут.

7. Уладзімір Мацкевіч, «Свабода і Мысленне: эсэ аб грамадзянскай супольнасці»

У зборніку палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча «Свабода і Мысленне: эсэ аб грамадзянскай супольнасці» вы знойдзеце адказы на пытанні:

- Што такое грамадзянская супольнасць?

- Як яна можа ўплываць на працэсы, якія адбываюцца ў краіне?

- Ці здольныя мы аб’ядноўвацца для агульных справаў?

- Якія якасці нам патрэбны, каб супрацьстаяць сучасным пагрозам і адказваць на выклікі?

Чытае купалавец Алег Гарбуз.

Спасылка на аўдыякнігу на платформе SoundCloud тут.

7.jpg

8. Роберт Льюіс Стывенсан, «Востраў скарбаў»

Пра новае выданне паведамляецца на старонцы праекта «Кніжны воз» у Фэйсбуку.

8.jpg

«Аднойчы ў карчме з’яўляецца новы пастаялец — былы марак Білі Бонс. Ён мае хмурны і нелюдзімы характар.Праз некаторы час да яго пачынаюць прыходзіць дзіўныя госці: пірат па мянушцы Чорны Пёс, які заве сябе «старым сябрам Білі» і страшны сляпы жабрак пірат П’ю, які перадае яму «чорную метку» — найвялізнейшы і найстрашнейшы жах маракаБілі вырашае тэрмінова пакінуць карчму, але раптам памірае. Джым Хокінс і яго маці — гаспадары карчмы, якім Білі вінны грошай за пастой. На дне яго куфра яны знаходзяць грошы і пакет папер. Становіцца зразумела, што Бонс быў штурманам на караблі знакамітага капітана Флінта і валодаў мапай нейкай выспы... А вось што было далей, вам раскажуць Андрэй Мілюхін і Святлана Цімохіна ў аўдыёверсіі раману Роберта Льюіса Стывенсана «Востраў скарбаў».

Пераклад — А. М. Асташонка; Рэдактарка запісу — Крысціна Дробыш; Гукарэжысёр — Макс Атаманчык.

Паслухаць «Востраў скарбаў» можна тут.

9. Алесь Кіркевіча, «Самурай»

189.jpg

Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае «інфармацыйнага голаду», каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый — каханне, страх, роспач. 3 імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку. Большасць твораў ужо бачылі свет на старонках газеты «Н*ш* Н*ва», цяпер яны ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай.

Паслухаць «Самурай» можна тут.

10. Вінцэсь Мудроў, «Восень у Вільні» 

190.jpg

Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела «Восень у Вільні», у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі.

Паслухаць «Восень у Вільні» можна тут.

11. Валер Гапееў, «Ноч цмока» 

191.jpg

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі. Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу...

Паслухаць «Ноч цмока» можна тут.

Глядзіце яшчэ:

Што пачытаць па-беларуску: восеньскія выданні кніг на беларускай мове

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип