• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.06.2022 |

Што такое намафобія і як яе перамагчы?

Калі вельмі коратка, то намафобія (ад ангельскага no mobile phone) — гэта моцны страх аказацца без мабільнага тэлефона. Яна прадстаўляе сабой не проста залежнасць, але менавіта трывожнае пачуццё і дыскамфорт. Як перамагчы намафобію, піша на budzma.org Алесь Тодараў.


номофоб2.jpgshutterstock.com

Яшчэ ў жніўні 2020 года ў часопісе «Computers in Human Behavior Reports» было апублікава даследаванне маладых навукоўцаў з Партугаліі, згодна з якім пачуццё панікі, калі чалавек знаходзіцца ў далечыні ад свайго смартфона, можа быць звязана з агульным пачуццём неадэкватнасці і непаўнавартасці.

Для гэтага даследавання навукоўцы стварылі адмысловы апытальнік, у якім перавага была нададзена такім псіхапаталагічным сімптомам, як трывога, дакучлівыя ідэі і пачуццё непаўнавартасці. У апытанцы прынялі ўдзел 495 дарослых людзей ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў з Партугаліі, якія карыстаюцца сваімі смартфонамі ад чатырох да сямі гадзін у дзень.

Дзякуючы гэтаму даследаванню было выяўлена, што чым больш удзельнікі выкарыстоўвалі свае смартфоны кожны дзень, тым больш стрэсу яны адчувалі без тэлефона. Крыху больш за палову ўдзельнікаў гэтага даследавання былі жанчынамі, але разам з тым навукоўцамі не была выяўлена сувязь паміж полам і пачуццём намафобіі. Вынікі гэтага даследавання яскрава дэманструюць, што людзі, падвержаныя намафобіі, хутчэй за ўсё несвядома разглядаюць свае тэлефоны як прыладу кіравання стрэсам.

Стала гэта магчымым праз тое, што ў свеце пачалася пандэмія каронавіруса, а разам з ёй з’явіліся такія меры сацыяльнага дыстанцыянавання, як самаізаляцыя і абмежаванні на сходы і масавыя мерапрыемствы, што прывяло да незваротных зменаў у функцыянаванні сучаснага грамадства. Дзякуючы менавіта такім пераўтварэнням людзі па ўсім свеце пачалі болей карыстацца смартфонамі.

Паводле даных, якія можна адшукаць у адкрытых крыніцах, ад моманту пачатку пандэміі выкарыстанне смартфонаў павялічылася на 70% цягам некалькіх першых месяцаў. А залежнасць ад лічбавых тэхналогій, у тым ліку і смартфонаў, вельмі істотна ўзрасла з-за неабходнасці ўсё рабіць з дому: працаваць, вучыцца, чытаць навіны і ўзаемадзейнічаць з такімі паслугамі, як дастаўка ежы.

Паводле навукоўцаў, найбольш падвержаныя намафобіі людзі, якія вельмі часта карыстаюцца сваім тэлефонам — у першую чаргу гаворка пра падлеткаў і маладых людзей.

 номофоб3.jpgbarjuice.wordpress.com 

Некаторыя з навукоўцаў у сваіх меркаваннях заходзяць так далёка, што лічаць — модная з’ява мае быць уключана ў спіс па дыягностыцы псіхічных захворванняў і лячыцца паводле фармацэўтычных метадаў лячэння. Праўда, такіх адмыслоўцаў пакуль не так і шмат. Але разам з тым гэта не адмяняе таго факту, што праблема сапраўды існуе.

Бо смартфоны, асабліва ў апошні час, сталі неад’емнай часткай нашага жыцця. Без іх цяпер проста немагчыма ўявіць сабе сучаснага паспяховага чалавека, які не толькі добра зарабляе, але і напоўніцу рэалізаваны. Смартфоны відавочна павялічваюць колькасць выгодаў, якія мы можам атрымаць, і дазваляюць нам мець менавіта той узровень зносін, які мы самі хочам мець. Прасцей кажучы, цяпер не толькі грамадства можна навязваць нам сябе, але таксама і мы яму. Бо кожны ўладальнік больш-менш нармальнага смартфона можна пры вялікай ахвоце і наяўнасці адпаведнага жадання стаць, напрыклад, паспяховым блогерам і рабіць ролікі для таго ж «Цік-тока» або «Ютуба» і атрымліваць добрую зваротную сувязь.

Разам з тым трэба крытычна ставіцца да ўсіх дабротаў сённяшняй цывілізацыі і разумець, як і калі гэтыя прылады дапамагаюць, а калі шкодзяць нам і змяняюць нас. Калі сёння намафобію многія яшчэ ўспрымаюць з усмешкай, то гэта зусім не азначае, што заўтра яна не ператворыцца ў такую масавую з’яву, якой сёння ёсць дэпрэсія. 

Ужо зараз ва ўсім свеце з’яўляецца вялікая колькасць даследаванняў, якія паказваюць, што смартфоны могуць перашкаджаць нашаму сну, прадуктыўнасці, псіхічнаму здароўю і кантролю эмоцый. Па некаторых меркаваннях, ужо адна толькі наяўнасць смартфона ў межах дасягальнасці можа зменшыць даступную кагнітыўную здольнасць.

Паводле навукоўцаў, нам ужо зараз варта турбавацца аб тым, што смартфоны могуць скараціць наша жыццё, хранічна падвышаючы ўзровень картызолу, аднаго з асноўных гармонаў стрэсу ў арганізме чалавека.

номофоб1.jpgfotostrana.ru

Так, даследаванне 2018 года паказала, што больш частае выкарыстанне смартфона наўпрост звязана з павышэннем узроўню картызолу ў адказ на абуджэнне — натуральны усплёск картызола, які адбываецца прыкладна праз 30 хвілін пасля абуджэння, каб падрыхтаваць чалавека да выклікаў новага дня.

Праверка працоўнай пошты звечара або адразу пасля абуджэння можа прывесці да стрэсу, які патэнцыйна можа паўплываць на натуральныя рытмы картызолу. Сёрфінг у сацыяльных сетках таксама можа выклікаць стрэс праз страх прапусціць нешта важнае ў свеце. Выглядае досыць праўдзіва, асабліва з улікам таго, што ў суседняй краіне каторы месяц ідзе вайна, якая мае ўсе шанцы перарасці ў поўнамаштабны рэгіянальны канфлікт.

Праз такія сумныя акалічнасці ў нас з’яўляецца дадатковы стымул для таго, каб заходзіць у сацыяльныя сеткі і правяраць апавяшчэнні кожны раз, калі мы маем вольны час. Паводле заходніх адмыслоўцаў, больш за палову людзей, маладзейшых за 35 гадоў, рэгулярна правяраюць свой смартфон у прыбіральні.

Як пераадолець намафобію?

Калі вы разумееце, што не можаце абысціся без свайго мабільнага сябра нават кароткі прамежак часу, вам трэба звярнуць на гэта ўвагу. Цалкам магчыма, што ў вас пачынаецца намафобія. І перамагчы яе лепей у зародышы, пакуль з’ява гэтая не набыла разбуральны для вашай псіхікі характар. Каб справіцца з намафобіяй, трэба выканаць у першую чаргу наступныя парады:

1. Усталюйце на сваім смартфоне спецыяльныя дадаткі, якія будуць дапамагаць вам менш карыстацца тэлефонам.

2. Падчас «ціхай» гадзіны выключыце ці адкладзіце тэлефон і займайцеся нечым іншым. Гэта можа быць што заўгодна — галоўнае засяродзіцца на справе, якая не патрабуе наяўнасці ў вашых руках тэлефона. Прывучайце сябе да таго, што перасоўвацца як мінімум па сваёй кватэры можна і без яго.

3. Калі выходзіце за прадуктамі ў бліжэйшую краму, па нейкіх дробных неабавязковых справах, або да сяброў — можаце смела пакідаць тэлефон дома. Гэта дапаможа вам хаця б крыху адвыкнуць ад яго.

Таксама чытайце па тэме:

Як не «заліпаць» у гаджэтах: стратэгія для прасунутых

Алесь Тодараў, budzma.org


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM