17 кастрычніка на найбуйнейшым у Фінляндыі шоукейс-фестывалі LostInMusic выступяць беларускія праекты Shuma, SuperBesse і Mustelide.Яны стануць першымі прадстаўнікамі Беларусі ў гісторыі гэтага мерапрыемства.
Фестываль LostInMusic адбываецца на клубных пляцоўках горада Тамперэз 2007 года і паспеў стаць адным з галоўных мерапрыемстваў такога кшталту ў краінах Скандынавіі. Кожны год фэст збірае больш за 15 тысяч гледачоў і больш за 100 артыстаў. Наканцэрты таксама прыходзяць дэлегаты праходзячай у гэтыя ж дні музычнай канферэнцыі Music&Media, на якую прыязджае больш за 500 прадстаўнікоў шоўбізнэсу Фінляндыі і больш за 100 спецыялістаў з дзясяткаў краін Еўропы і свету, у тым ліку шукаючых новыя імёны мэнэджэраў, прадстаўнікоў лэйблаў ды фестываляў.
Беларусь у гэтым годзе ўпершыню прымае ўдзел у абодвух мерапрыемствах. У межах заявачнай кампаніі, якая адбывалася пры падтрымцы праекта Experty.by, арганізатары LostInMusicатрымалі з Беларусі 94 заяўкі. Больш прыйшло толькі з Фінляндыі. Па выніках для выступа ў межах адмысловага беларускага канфэрта-шоўкейса былі абраныя фолк-электроншчыкіShuma, сінт-рокеры SuperBesseдыіндзі-электронны праект Mustelide.Апроч выступа іх мэнэджэры будуць мець магчымасць таксама ўзяць удзел у канферэнцыіMusic&Media.
–Усе тры артыстысапраўды якасныя і я вельмі хачу іх пабачыць на канцэрце. Я бы сказаў, што беларуская музыка мае вельмі своеасаблівую містыку і меланхолію. Асабліва спадабалася спалучэнне традыцыйнай беларускай музыкі і сучаснага гучання ў Shuma. Мне будзе цікава паглядзець, як на гэтую музыку адрэагуе фінская публіка, – кажа Фенікс Уілама, букінг-агент фестывалюLostInMusic. – У апошнія гады да нас прыязджае ўсё больш цікавых артыстаў з краін Балтыі, таму мы спадзяемся, што і беларуская музыка атрымае тут больш увагі.
Фестываль LostInMusicі канферэнцыя Music&Mediaадбудуццаз 14 па 17 кастрычніка. Адзіны квіток для гледачоўна ўсе канцэртычатырох дзён каштуе28,5 евро, набыць яго можна на сайце Tiketti.fi.
Праект Experty.by таксама прадстаўляе ў Беларусі шоўкейс-фестывалі MENT Ljubjana (Славенія), куды беларускія артысты могуць падаць заяўку да 14 верасня, і MoscowMusicWeek, які адбудзеццаз 10 да 13 верасня. На яго ад Беларусі поедуць: Navi, Nizkiz, “Большая Медведица”, Cherny, Awlnight, Gran+.