Ці магчымы 1984 у годзе 2009 ад Н.Х.? Альбо лепей паставіць пытаньне інакш: ці магчымы рэстайлінг 1984 у межы reality-show? Шоў нашага жыцьця? У асобнай краіне зь яе асабістым меркаваньнем?
Выданьне, якое разглядаецца ў рэцэнзіі: Мартинович, Виктор. Паранойя. Москва: АСТ, 2010. 352 с.
Замест рытарычных адказаў на зусім нерытарычныя пытаньні – невялічкі ўспамін. Успамін, якому каля трох гадоў, але, зрэшты, як і належыць, немаўля здабывае мову дзесьці праз год пасьля нараджэньня. Быў зроблены маленькі блогавы допіс; збольшага алегарычна ён сьцвярджаў тую думку, якая ня жадала заставацца адно чуткай і неўзабаве знаходзіла прыдатную глебу ў сьвядомасьці ці падсьвядомасьці яе чытачоў: што пільнае вока кранае цябе там і тады, дзе і калі ты пачуваеш сябе абароненым звонку, што ягонымі зрэнкамі могуць стацца нават вачніцы родных табе людзей, калі ня ты сам. Іхнымі вушамі ды вачыма стаюцца нашыя дзеці. Допіс, які выкрываў агіду, страх і абурэньне. Ён спрэс спавяшчаў, што ў нашых галовах стала пануе параноя. Параноя, што адчуваецца ў абурэньні, страху і агідзе, якая беспасярэдне прадукуе прыдатную для параноі рэальнасьць. Тэкст цалкам.