Сі Цзіньпін заявіў пра перамогу над беднасцю ў Кітаі

25.02.2021 Замежжа

Паводле яго слоў, амаль 100 мільёнаў жыхароў сельскай мясцовасці былі выведзеныя са стану галечы — піша Esquire.

3d2d82aa6854e37c79d6b2baa2c779ef_ce_3500x2183x0x302_cropped_960x600.jpg


«Дзякуючы намаганням Камуністычнай партыі Кітая і кітайскага народа наша краіна атрымала поўную перамогу над абсалютнай беднасцю», — сказаў Сі Цзіньпін. Ён таксама адзначыў, што 98,99 мільёна жыхароў сельскай мясцовасці пераадолелі рысу беднасці. Гэта дазволіла вывесці з ліку бедных раёнаў 832 павета і 128 тысяч вёсак. Як адзначае Reuters, у снежні мінулага года кіраўнік Кітая назваў будучае дасягненне «падарункам» да 100-годдзя кіруючай Камуністычнай партыі Кітая ў 2021 годзе.

Кітай вызначае парог «крайняй беднасці» у сельскіх раёнах пры гадавым даходзе на душу насельніцтва менш за 4 тысячы юаняў (каля 1576 рублёў).