Сідаровіч і Матафонава сустрэнуцца са школьнікамі

Дудар Зміцер Сідаровіч і скрыпачка Таццяна Матафонава возьмуць удзел у шэрагу творчых сустрэчаў у Гродзенскай і Мінскай абласцях 10 і 13 кастрычніка.

10 кастрычніка творчы тандэм завітае ў мястэчка Кальчуны Ашмянскага раёну Гродзенскай вобласці і выступіць перад школьнікамі мясцовай сярэдняй школы ў 10.00

А ў 12.00 музыкі наведаюць СШ №3 у саміх Ашмянах.

Уваходы вольны.

13 кастрычніка Рудзенская сярэдняя школа Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці прыме Змітра Сідаровіча на занятках беларускай мовы і літаратуры ў 10.00.

Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,