Загадчык педыятрычнага аддзялення 6-й дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Кірыл Савасценка распавёў пры якіх праяўленнях амікрона ў дзяцей трэба абавязкова звяртацца да доктара.
У пэўнай групы дзяцей, старэйшых за 10 гадоў, у якіх, як правіла, фіксуюцца выпадкі развіцця цяжкага цячэння каронавіруснай інфекцыі, і ў некаторых выпадках яны сканчаюцца развіццём мультысістэмнага запаленчага сіндрому, які патрабуе шпіталізацыі ў стацыянар.
На што бацькам звярнуць увагу
Калі ліхаманка, падвышаная тэмпература цела, трымаецца больш за тры дні.
Калі мы гаворым пра дзяцей да года, то гэта адмова ад грудзей альбо, калі дзіця на штучным гадаванні, адмова ад бутэлечкі. Кракчэнне, удзел у дыханні дапаможнай мускулатуры, калі адзначаюцца прыкметы дыхальнай недастатковасці, тахікардыя.
Эксперт падкрэсліў, што самым эфектыўным метадам барацьбы з інфекцыямі, у прыватнасці з віруснымі, з'яўляецца вакцынацыя.
З 27 снежня 2021 года пачалася вакцынацыя дзіцячага насельніцтва (вакцынуюць дзяцей ад 12 год). Варта памятаць, што дзеці падчас папярэдніх хваляў выступалі ў якасці пераносчыкаў інфекцыі і вакцынацыя зніжае шанец захворвання. У будучым, магчыма, будзе разглядацца пытанне пра тое, каб рабіць прышчэпкі і дзецям, малодшым за 12 год.