Скандальныя Die Antwoord заспяваюць для беларусаў у Вільні – 7 жніўня

7 жніўня ў Вільні ў канцэртнай зале Compensa адбудзецца перанесены з Мінска ў сувязі з трохразовай адмовай у выдачы гастрольнага пасведчання канцэрт паўднёва-афрыканскага гурта Die Antwoord. Да 10 чэрвеня ўключна беларусы маюць магчымасць набыць квіткі са зніжкай 20%.

dieantwoord-afisha

Увясну 2018 Мінгарвыканкам тройчы адмовіў у выдачы гастрольнага пасведчання на канцэрт Die Antwoord у Мінску. Спачатку з узроставым абмежаваннем 16+, пасля яшчэ двойчы з рэйтынгам 18+. Чыноўнікі спаслаліся на пункт 1.3 артыкула 2015 Кодэксу аб культуры, які прадугледжвае адмову на падставе «нізкага мастацкага ўзроўню выкананняў». Беларусь стала адзінай краінай у СНД і Еўропе, дзе забаранілі канцэрт калектыва.

– Die Antwoord вельмі жадалі выступіць у Беларусі. Толькі калі ўсе магчымыя і немагчымыя варыянты ў нашай краіне былі вычарпаныя, было прынятае рашэнне пра  перанос канцэрта ў Вільню з адмысловымі коштамі для беларусаў, – кажа арганізатар мінскага канцэрта Павел Багдановіч.

Die Antwoord – вядомы ва ўсім свеце альтэрнатыўны  гурт з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, аўтары правакацыйных кліпаў, чыя творчасць прасякнута паўднёва-афрыканскім контркультурным рухам ZEF. «Большасць людзей жыве беспрытомна, таму даводзіцца выкарыстоўваць мастацтва ў якасці шокера, каб іх абудзіць», – тлумачаць свой падыход музыкі.

Канцэртны тур прысвечаны пятаму студыйнаму дыску Die Antwoord «The Book Of Zef» (2017), які, ужо абвешчана, стане апошнім у гісторыі калектыва. У 2013 годзе музыкі адмовіліся ад прапановы Lady Gaga выступіць у яе на разагрэве. У 2014 годдзе ў іх кліпе  «Ugly Boy» зняліся Джэк Блэк, Флі (Red Hot Chili Peppers), Мэрылін Мэнсан, Кара Дэлевінь, Дзіта фон Ціз. Удзельнікі Die Antwoord сыгралі галоўныя ролі ў мастацкім фільме «Робат па імені Чапі» (2014), які выходзіў у шырокі пракат у Беларусі.

Гурт DIE ANTWOORD

7 жніўня –  Вільня, Compensa  – 20.00

Квіткі ў продажы на Bilietai.lt.

Да 10 чэрвеня (уключна) па прома-кодзе ZEF: танцпляц 40 еўра, трыбуны ад 36 да 52 еўра.

З 11 чэрвеня: танцпляц 50 еўра, трыбуны ад 45 да 65 еўра.

Плануюцца аўтобусныя туры.

Інфалінія: (044) 722 87 40