• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.04.2016 | Замежжа Літаратура

Скарына, Цётка і Гюнтэр Грас у Вільні

На Літэрату я заўсёды цяпер зазіраю, калі бываю тут, у любое надвор’е. Апошні мой здымак: моладзь разглядае на сьценах артыстычныя памяткі пра 223 пісьменьнікаў Літвы ці зьвязаных зь Літвой.

Па дарозе я, канечне, зазірну ў іншым месцы ў прачыненую браму. У невялікім падворку скульптура: мужчына з разгорнутай кнігай. Крыху засмучае подпіс: «метрашцінінкас». Мы заўсёды лічылі, што гэта Скарына, што тут была друкарня. Але друк будзе «спаўда». А гэта, калі літаральна, помнік летапісцу. Магчыма літоўцам не хацелася тады (у савецкія часы) ясна напісаць пра нашага першакніжніка. Хоць ён быў некалі агульным для нас і для іх. Шыльда наконт самой друкарні Скарыны, таксама ёсьць, але непадалёк — на камяніцы на пляцы перад ратушай.

На вуліцы Літэрату ў Вільні

На вуліцы Літэрату ў Вільні

На вуліцы Літэрату ў Вільні

На вуліцы Літэрату ў Вільні

На вуліцы Літэрату ў Вільні

На вуліцы Літэрату ў Вільні

Сьляды Скарыны трапляюцца на Літэрату пад нумарам 154. Ёсьць, дарэчы, і Цётка.

Знак Скарыны

Знак Скарыны

Знак Цёткі

Знак Цёткі

Знак Граса

Знак Граса

Мне яшчэ кідаецца ў вочы Гюнтэр Грас. Каб паходзіў з былога Мэмэлю, няхай, але ж ён з былога Данцыга! Давялося пашукаць: чаму ён тут? У восеньскі час у 2000 годзе літоўцы адкрылі шыльду, прысьвечаную Ёсіфу Бродзкаму. Запрасілі нобэлеўскіх ляўрэатаў: Граса, Мілаша, Шымборску і Венцлаву, самага масьцітага літоўскага паэта. Прэзыдэнт Адамкус на адкрыцьці сказаў слова пра «моц таленту» ды «імкненьне да свабоды». А мне раптам цяпер падумалася: калі Бродзкі абразьліва адрэагаваў на незалежнасьць Украіны, то сёньня напэўна піў бы шампанскае за Крым і Данбас. Ці не? Хто ведае.

Між іншым, Томас Венцлава (я даведаўся толькі цяпер) быў загадчыкам літаратурнай часткі ў Шаўляйскім тэатры якраз калі я вучыўся ў Шаўляі ў школе…

Дома нарэшце мае рукі дабіраюцца да таміны, 500 старонак, «Kultura literacka Wilna (1323-1655)», прывезенай з Варшавы. Раней не чытаў яго. І пра Скарыну там, канечне, ёсьць. І больш за тое: у гісторыі Вільні ў 1522 годзе пазначана толькі адна падзея — менавіта «заснаваньне друкарні Скарынам» (насамрэч ён яе арэндаваў). Цікавае супадзеньне: якраз закончылася будаўніцтва муроў вакол гораду. І, напэўна, Вострая брама паўстала якраз таксама.

Аднойчы ў Празе мне трапілася кніга з храналёгіяй гарадзкіх падзей. Хоць асабліва не спадзяваўся, але быў расчараваны: у 1517-м у Празе нічога вартага ўвагі не адбылося, прочырк. Марны год! Друк Бібліі Скарынам не ўспамінаўся.

Што да рукапісных кніг у Вільні, то першым вядомае імя Ваські, як вынікае з польскага тому, пісара Мікалая Радзівіла, які скапіяваў для гаспадара ў 1483-м энцыкляпэдычны збор. І дазволю сабе таксама яшчэ адну ўзгадку: самым значным прыватным кнігазборам пэўны час у Вільні валодаў Саламон Рысінскі, як вядома, першы хто назваў сябе пісьмова беларусам. Яшчэ ён быў кальвіністам і вельмі скрупулёзным чалавекам: у канцы кожнай кнігі пазначана — колькі за яе заплачана. Цэлы кнігазбор — 1152 тамы каштаваў 2136 злотых 6 грошаў. Вось такі першы беларус быў: самы разумны ў Вільні.

Яму зайздросьцілі, што хаваць. Праўда, кнігі свае ён прадаў Радзівілу, літоўскай галіны, біржайскай. Прачытаўшы іх уперад, трэба думаць.

На вуліцы Літэрату ў Вільні

На вуліцы Літэрату ў Вільні

На вуліцы Літэрату ў Вільні

На вуліцы Літэрату ў Вільні

Уяўляю: якое выдатнае месца для такой турыстычнай прынады магло б быць у Горадні! Скажам, на сьцяне колішняй гімназіі ў былой дамініканскай камяніцы першай паловы ХVІІІ стагодзьдзя. Пісьменьнікі, зьвязаныя з Горадняй. Іх таксама можна знайсьці нямала. Напрыклад, пачатак ХХ стагодзьдзя: Эліза Ажэшка і будучы Нобэлеўскі ляўрэат Уладыслаў Рэймант. А закончыць можна, скажам, Сьвятланай Алексіевіч. Якая, праўда, у Горадні бывала раней, але Нобэля па літаратуры атрымала толькі што.

Прыклад вуліцы Літэрату здаецца мне вартым перайманьня. Ня трэба баяцца паўтору: у Горадні былі свае пісьменьнікі.

Сяргей Астравец, Радый Свабода

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип