Скобла і Матафонава на Вялейшчыне і ў Астраўцы

28 ліпеня на Вялейшчыне і ў Астраўцы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” пройдуць творчыя сустрэчы з паэтам Міхасём Скоблам і спявачкай Таццянай Матафонавай. Першы выступ запланаваны а 12-й гадзіне ў Астравецкай раённай бібліятэцы, другі — у 16.45 у летніку “Надзея” на беразе Вялейскага возера. Падчас сустрэчаў будуць зладжаныя конкурсы з адмысловымі прызамі.

Тэгі: ,