З музея Івана Луцкевіча ў Вільні скралі скрынку з ахвяраваннямі. Музею трэба дапамога

Здарэнне адбылося на Ночы музеяў. «Увесь дзень мы збіралі ахвяраванні — і ў канцы дня ў нас скралі скрынку з гэтымі ахвяраваннямі», — напісана на старонцы музея ў Інстаграм. Зараз музей просіць аб дапамозе.


19.jpg
Цэнтр беларускай супольнасці і культуры. Крыніца: t.me/vilniaus20

«Дзякуючы камерам мы добра бачылі, хто гэта зрабіў. І ведаеце што? Мы іх злавілі! Самі! Убачылі на вуліцы, дагналі, выклікалі паліцыю. То-бок вінаватыя злоўленыя. Але цяпер нам вельмі патрэбная ваша дапамога.

Нам трэба сказаць літоўскай паліцыі дакладную суму, якая была ў скрынцы. Дзеля таго просім тых, хто ахвяраваў нам у той дзень, звязацца з намі. Калі вы ахвяравалі нам любую суму на Ночы музеяў, напішыце на адрас hello@vilnia.com або ў асабістыя паведамленні гэтую суму і ваш нумар тэлефона», — гаворыцца ў звароце музея.

Супрацоўнікі музея паведамляюць у каментарах, што скрынку скралі не сталыя наведнікі музея, а «мясцовае насельніцтва».

Чытайце яшчэ: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча: беларускае адраджэнне, вайна ва Украіне і пошукі ідэнтычнасці