Фінал спаборніцтва маладых беларускіх паэтаў у слэме «Бітва паэтаў» адбудзецца 30 красавіка 2009 года ў рэстарацыя “Яблык” (г.Мінск, вул. Карастаянава, 32).
Самыя вартыя ўдзельнікі Бітвы паэтаў сыйдуцца на адной сцэне. У гарачай бойцы за сімпатыі публікі аматары паэзіі кінуць выклік прафесійным пісьменнікам, пачаткоўцы запатрабуюць лаўраў дасведчаных слэмераў, узорныя студэнты ператворацца ў раз’юшаных фурый, а лагодны глядач – у вырашальніка творчых лёсаў. Вядоўца імпрэзы – паэтка Марыйка Мартысевіч.
Арганізатары слэму – Маргарыта Аляшкевіч і Маргарыта Корзун.
Праграма мерапрыемства:
17.20 – прэс-канферэнцыя з арганізатарамі слэму (канферэнц-зала)
17.40 – рэгістрацыя ўдзельнікаў, жэрабя, відэаінсталяцыя
18.00 – адкрыццё Бітвы паэтаў, першы тур спаборніцтва: 20 аўтараў змагаюцца за прыхільнасці прафесійнага журы. Галасаванне закрытае.
18.45 – музычная паўза, падвядзенне вынікаў першага туру, выбар першай пяцёркі глядацкага журы
19.05 – Другі тур: 10 удзельнікаў намагаюцца ўразіць новым творам як прафесійнае журы, так і глядацкае. Адзнакі выстаўляюцца адкрыта пасля кожнага выступу.
19.30 – вольны мікрафон
20.00 – падвядзенне вынікаў. Ушанаванне пераможцаў.
20.10 – выступ гурта Sonika
Спіс фіналістаў, што прымуць удзел у слэме:
1. Валярына Кустава
2. Дзмітрый Баяровіч
3. Сярж Мядзьведзеў
4. Віталь Рыжкоў
5. Рагнед Малахоўскі
6. Вячаслаў Бажко
7. Адам Шостак
8. Віталь Быль
9. Віктар Лупасін
10. Марыя Вернікоўская
11. Анатоль Івашчанка
12. Яна Санько
13. Мікіта Найдзёнаў
14. Вольга Квецень
15. Кацярына Зыкава
16. Юля Храмцова
17. Андрэй Латыголец
18. Андрэй Расолька
19. Андрэй Адамовіч
20. Малк
Запасныя:
21. Цімур Хоміч
22. Ганна Белагурцава
23. Павал Хадзінскі
24. Ганна Ягорава
25. Юрась Ленскі
26. Фрыдрых Самотны
27. Карына Цвырова
28. Стэн Андросік
29. ЗПЦ
30. Ехе Кім Ург
У якасці журы “Бітвы” выступяць Людміла Рублеўская, Уладзімер Някляеў, Сяргей Карчыцкі, Алесь Камоцкі, Віктар Жыбуль і Андрэй Касцюгоў.
Слэм адбудзецца пры падтрымцы галерэі “Падземка”, агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і газеты “Універсітэт” Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Арганізацыйны камітэт мерапрыемства – рэдакцыя газеты “Універсітэт” Бедарускага дзяржаўнага універсітэту і прадусарскі клуб Інстытута сучасных ведаў “M&A Project group”.
Уваход вольны.
Тэгі: Мінск