Сервіс Slounik.org займеў мабільную версію

Рэсурс Slounik.org учора цалкам абнавіў дызайн і прадставіў мабільную версію. Цяпер карыстацца ім зручна і з тэлефона. Таксама ёсць магчымасць усталяваць Slounik.org на тэлефон або кампутар як асобнае прыкладанне.


Screenshot_2022-07-19 Slounik org · беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі.png

Slounik.org — гэта сэрвіс, які дазваляе правяраць напісанне і ўжыванне словаў па розных слоўніках і энцыклапедыях. Таксама ёсць і канвертар лацінкі.