• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.10.2021 | Тэатр

Купалаўцы паставілі смелы спектакль пра Беларусь

У Берліне на фестывалі Radar Ost з аншлагам адбылася прэм’ера спектакля знакамітых беларускіх «Купалаўцаў», піша «Новы Час».


133.jpg
Кадр са спектакля «Войцэк»

Атмасфера свята і трывогі: адразу два гэтыя адчуванні аб’ядноўвалі ўдзельнікаў міжнароднага тэатральнага фестывалю Radar Ost у Берліне. Свята — з-за таго, што ўпершыню за два гады тэатралы могуць убачыць адзін аднаго не праз экраны манітораў. Трывогі — з-за таго, што адбываецца ў Беларусі. Атмасферу турботы і нават страху перадала беларуская фолк-спявачка Вераніка Круглова, спевамі якой і адкрыўся Radar Ost.

«Мастацтва і канфлікт» — тэма фестывалю ў гэтым годзе. Свае пастаноўкі прадстаўляюць мастакі з некалькіх краін, але Беларусі была адведзена цэнтральная роля. «Мы радуемся таму, што тэатральнае жыццё вяртаецца, але сітуацыя ў Беларусі не дае радавацца на поўную», — заявіла падчас адкрыцця куратар фестывалю Быргіт Ленгерс (Birgit Lengers).

Тэатр і беларусы ў выгнанні

Месца для радасці ўсё ж было больш: многія беларусы, што прыйшлі на фестываль, упершыню за год змаглі трапіць на спектакль таго самага, сапраўднага Купалаўскага тэатра, акцёры якога былі ў авангардзе беларускіх акцый пратэсту, паднялі над будынкам бел-чырвона-белы сцяг і масава звольніліся пасля скасавання кантракту з дырэктарам тэатра Паўлам Латушкам у жніўні 2020-га.

У Беларусі для іх цяпер фактычна абвешчана забарона на прафесію. Перад пачаткам спектакля беларусы — госці фестывалю жартавалі, што дзеля Купалаўскага ім давялося даехаць «аж да Берліна». Праўда, многія з гледачоў і самі апынуліся ў Берліне не па сваёй волі. Сярод іх былі і тыя, каму пагражае крымінальны пераслед у Беларусі ці хто пазбаўлены магчымасці займацца сваёй прафесіяй: напрыклад, журналісты ліквідаваных выданняў, адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі. Аднак нямала ў перапоўненай зале Нямецкага тэатра таксама было нямецка- і англамоўнай публікі.

З анлайну ў афлайн

Спектакль «Войцэк» у Берліне ўпершыню быў паказаны ўжывую: прэм’ера адбылася яшчэ год таму — у інтэрнэце. Пасля звальнення з тэатра незалежная трупа «Купалаўцы» часам выступае за мяжой і паспяхова асвойвае інтэрнэт і новыя фарматы. Так, паставілі п’есу Янкі Купалы «Тутэйшыя» прама ў YouTube, дзе яна набрала больш за 300 тысяч праглядаў. Таксама з беларускай класікі трупа гуляе «Паўлінку».

«Для акцёра — гэта вельмі складаная сітуацыя. Адна справа — гуляць у інтэрнэце, іншая — рэальная публіка. Тое, што мы паказваем прэм’еру ўжывую ў Берліне — гэта сапраўдная магія і вялікае свята. Тое, што беларусы могуць прыйсці да нас на спектакль — падарунак для акцёраў», — заявіў перад паказам рэжысёр Раман Падаляка.

Як жывецца купалаўцам

Раман Падаляка ў інтэрв’ю DW таксама распавёў пра тое, як жывецца тэатру ў выгнанні. Паводле яго слоў, аб паўнавартасным тэатры за мяжой пакуль казаць не прыходзіцца. «Мы цяпер існуем усё ж такі ў рамках праектнай дзейнасці. Па розных прычынах рэлакацыя немагчымая. Ды і нам гэтага пакуль ніхто не прапануе», — сказаў рэжысёр. Па словах Падалякі, многія з незалежных купалаўцаў знаходзяцца ў Беларусі, некаторыя выехалі за мяжу, адзінага месца для рэпетыцый у тэатра цяпер няма.

Арганізаваць працу ў такіх умовах вельмі складана, але новыя праекты плануюцца, планы ёсць на выступы ў Польшчы, Украіне. «Але галоўная наша мэта — сыграць для беларусаў, захоўваць нашу ідэнтычнасць», — адзначае беларускі рэжысёр. Паводле яго слоў, сыграць спектакль у самой Беларусі цяпер немагчыма.

Што купалаўцы думаюць пра новы тэатр у Мінску?

У трупе «Купалаўцаў» вырашылі не казаць нічога дрэннага пра тых, хто застаўся працаваць у афіцыйным Купалаўскім тэатры, але і папрасілі пакінутых там не выказваць абразаў і абвінавачанняў у свой адрас. «Я жадаю ім толькі радасці, шчасця і ўсё такое. Але свет змяняецца, змяняецца форма. Немагчыма заставацца назаўжды ў савецкай сістэме каардынатаў, немагчыма існаваць ва ўмовах, дзе няма творчасці, прафесіяналізму, няма тых, хто стварае, — мастакоў. Але мы не робім адзін з аднаго ворагаў», — адзначае Падаляка.

Спектакль праз прызму сітуацыі ў Беларусі

Сам спектакль «Войцэк» — даволі смелы эксперыментальны фармат. Пад магутныя дыджэйскія біты акцёры граюць вельмі вольную інтэрпрэтацыю п’есы нямецкага драматурга Георга Бюхнера (Georg Büchner). Логіка падзей спектакля часам ледзь улоўная, але адчуванні жорсткасці і страху зразумелыя ўсім.

Напрамую спектакль з палітычнымі падзеямі не звязаны, але ён з’яўляецца рэфлексіяй на тэкст твора праз прызму сітуацыі ў Беларусі, кажа Падаляка. «Гэта гісторыя простага, маленькага чалавека, які не быў народжаны забойцам, рос слаўным дзіцем. Але сістэма паступова падбіраецца і да яго і жорстка знішчае самае добрае, што засталося ў яго душы. У выніку Войцэк забівае самага блізкага чалавека. Забівае ўсё чалавечае ў сабе», — адзначае рэжысёр.

134.jpg
Кадр са спектакля «Войцэк»

«Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип