Social Camp аб'яўляе фінальны набор на адукацыйныя курсы

20.12.2023 Адукацыя

Адукацыйна-ментарынгавы праект Social Camp запрашае беларусаў і беларусак, зацікаўленых у развіцці краіны і ўмацаванні сувязяў з ёй незалежна ад месца пражывання. Набор на адукацыйныя курсы будзе доўжыцца па 2 студзеня 2024 года.


social camp_3.jpg

Для каго гэта?

Social Camp адкрыты для ўсіх беларусаў і беларусак, якія імкнуцца атрымаць новыя веды, шукаюць падтрымку ў новай краіне знаходжання і хочуць пашырыць кола прафесійных кантактаў.

Наша мэта – стварыць бяспечную прастору для нефармальнай адукацыі і садзейнічаць абмену вопытам паміж беларусамі і беларусамі, а таксама аказаць падтрымку ініцыятывам і праектам, накіраваным на развіццё лакальных супольнасцяў.

Пра што будуць курсы?

У апошнім семестры мы прапануем да праходжання 5 курсаў гуманітарнай накіраванасці:

  • Сторытэлінг: тэорыя і практыка (сакавік-красавік 2024)

  • Сацыяльны праект: ад ідэі да рэалізацыі (студзень-люты 2024)

  • Сацыяльнае прадпрымальніцтва (люты-сакавік 2024)

  • Адвакатаванне (люты-сакавік 2024)

  • Распакоўваем актывізм (студзень-люты 2024)

Які фармат навучання?

Фармат навучання дыстанцыйны, на платформе Moodle. Курсы часткова разлічаны на самастойнае праходжанне, а часткова – на працу ў групе і з выкладчыкам/выкладчыцай. Тэрмін курса – пяць тыдняў.

Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы, у якіх ёсць канкрэтныя праектныя прапановы і каманды для іх рэалізацыі, змогуць падаць заяўку на фінансавую падтрымку свайго праекта (ад 5 да 20 тысяч еўра) у 2024 годзе.

Хто гэта робіць?

Social Camp – гэта праект, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве і партнёрамі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

Усе падрабязнасці - на сайце праекта: socialcamp.org