• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.12.2015 | Акцыя

“Соты раз у першы клас”: Пераключыцца на беларускамоўную камунікацыю

У межах акцыі, прысвечанай 100-годдзю беларускай легальнай школы, Анатоль Івашчанка распавядае пра свой досвед выкладання мовы, пра беларускія летнікі і пра самую магчымасць ці немагчымасць навучаць беларушчыне.

А не так і шмат змянілася за гэтыя сто год. І перадусім, як на мяне, – у стратэгіях выхавання і змагання за розумы беларусаў (і тожэ-беларусаў). Дарэчы, цяжка сказаць, калі сітуацыя была горшай і калі лепшай. Давайце згадаем аповесць Максіма Гарэцкага “Дзве душы” (1919) і рэфлексіі настаўніка Міколы Канцавога адносна таго, што яго прыяцель і былы аднакласнік Ігнат Абдзіраловіч – пасля “каласальнага поспеху” Адраджэння – так і не “навяртаецца” ў беларушчыну. Прачытайце, калі ласка, гэты фрагмент:

“Яму здавалася ці як бы чулася, што некалі Ігнась сам разгледзіцца і навернецца і яшчэ павядзець за сабою такіх, як ён, Мікола. Яму здавалася, што наварачываць Ігнася – ненатуральны занятак. Дык жа і сорамна было б даводзіць Ігнасю тое, што можна даводзіць хіба цёмнаму, непісьменнаму чалавеку, каторы навет не ведае, што ён беларус. Апрача таго, Мікола з Ігнасём быў выхаванцам аднэй школы, у якой абодва былі звычайнымі «рускімі», аб беларускай свядомасці нічога й не чулі, дык і дзеля гэтага было неяк сорамна агітаваць Абдзіраловіча ці тое – быццам даросламу і здольнаму чалавеку выкладаць па-настаўніцку новую азбуку, заместа той фальшывай, якую дала ім маскоўская школа. Ігнась Абдзіраловіч і азбука, хоць бы й новая, – гэта ж дапраўды сорам, калі такі чалавек дасюль яшчэ патрабуець яе, – так разважаў Мікола аб любым сваім таварышу, аднак не ганіў яго, бо ведаў, што і тут ёсць свае важныя прычыны, толькі гэты пункт, праз недахват часу, быў найболей нез’яснёны для самога вучыцеля. Апрача таго, Міколу Канцавому здавалася, што адраджэнне ў астатні час, праз вайну і рэвалюцыю, зваявала сябе каласальны паспех, так што няма ўжо патрэбы давадзіць шмат чаго такога, што вымагала даводжання яшчэ ўсяго якіх пяць гадоў таму назад… Яму здавалася, што ўсе рэнегаты-беларусы ведаюць аб адраджэнні і аб тым, што павінны адраджацца, і калі не адраджаюцца, дык з прычыны прыкрай людской нядбайнасці і папсаванасці сваей натуры. Разумеецца, Абдзіраловіч у вачох Міколы залічаўся да катэгорыі нядбайных, а не папсаваных рэнегатаў. Навет для нядбайнасці Абдзіраловіча Мікола прызнаваў важныя бязвінячыя прычыны, бо дужа любіў і шанаваў яго”.

 

 

Тут усё: і разуменне, што навязванне і прымус – не наш метад, і самаедства, і прорва паміж пасіянарыямі і паслухмяна-маўклівай, і пачуццё віны, і іншыя інтэлігенцкія штучкі…

Як і тады, у беларускім асяродку, у адсутнасці рэальна нацыянальнай дзяржавы, усё трымаецца на чалавечым фактары – сіле асобы і волі рабіць справу ў неспрыяльных варунках. Асабіста мяне да беларушчыны прывёў настаўнік беларускай мовы. Акрамя таго, што тады, у сярэдзіне 90-х, на мову і літаратуру ў праграме адводзілася значна больш часу, чым цяпер, ён рабіў шмат пазакласнай працы – кіраваў гістарычным гуртком, ладзіў беларускамоўныя летнікі. У старэйшых класах мы выязджалі на тыдзень у лес, дзе ўмовай было камунікаванне выключна на мове.

Пазней у межах праграмы ЗБС “Бацькаўшчына” такія летнікі пачалі ладзіць мы самі (толькі вывозілі дзетак не ў лес, а ў Польшчу ці Чэхію, дзе ўплыў расейшчыны ў побыце быў выключаны апрыёры). Была створаная цікавая праграма. Аддача ад гэтых выездаў была каласальная.

На маю думку, самы дзейсны сродак пашырэння і мовы, і духу беларушчыны – аднаўленне беларускамоўных летнікаў (а таксама зімнікаў, восеннікаў і вясеннікаў), асяродкаў, дзе чалавек будзе знаходзіцца ў сітуацыі абсалютнае беларускамоўнасці. Файна, што моўныя курсы карыстаюцца папулярнасцю (хаця як чалавек, які добра ўяўляе ўзровень школьнай адукацыі, сумняваюся ў вялікім ККД курсаў, разлічаных хоць бы на базавыя веды). Але іх аўдыторыя пераважна студэнцтва. А як жа быць са школьніцтвам, з тынэйджарамі? Яны проста кінутыя – і дзяржавай, і NGO. Летнікі, пры належнай арганізацыі, – мажлівасць вырваць чалавека з шызоіднага білінгвізму ў нармалёвы белмоўны асяродак. Дастаткова двух з паловай тыдняў, каб цалкам расейскамоўнае дзіцё пачало размаўляць. Праверана. І няхай пасля, вярнуўшыся дахаты, большасць звернецца да рускай мовы, зерне будзе кінутае. І пераход да беларускамоўнай камунікацыі ў далейшым станецца простым і натуральным – як шчоўканне на клавіятуры спалучэннем ctrl-shift.

 

Анатоль Івашчанка

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип