«Амаль 2 гады з Марыяй няма ніякай сувязі. Ніхто не ведае, дзе яна. Канешне, вядома, што яна ў турме. Але ў якім стане? Беларускія ўлады хаваюць любую інфармацыю — аб яе месцазнаходжанні, аб умовах утрымання. І самае галоўнае — ці жывая яна».
Такімі словамі пачынаецца спектакль «Connection», прысвечаны беларускім палітвязням і ў прыватнасці Марыі Калеснікавай — жанчыне, якая натхніла мільёны беларусаў, жанчыне, якая стала сімвалам свабоды, творчасці і мужнасці, жанчыне, якая ўжо амаль 5 год знаходзіцца ў беларускай турме. У пачатку лістапада спектакль пакажуць у Вільні.
Стваральніца спектакля — Марына Якубовіч, якая больш за 16 гадоў была вядучай актрысай Belarus Free Theatre, галоўная гераіня фільма «Courage» Аляксея Палуяна. Цяпер яна стварае ўласныя тэатральныя праекты і выкладае акцёрскае майстэрства ва ўніверсітэце Моцартэум, Зальцбург (Аўстрыя).
Спектакль ідзе на англійскай мове з рускімі субтытрамі.
Дата: 2 і 3 лістапада
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Мастацкая прастора VILEIŠIO18 (P. Vileišio g. 18N), Вільня
Квіткі: ад €16 можна набыць тут.