• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.06.2022 | Грамадства Тэатр

«Купалаўцы» паставілі спектакль па «экстрэмісцкім» рамане

«Купалаўцы» анансавалі прэм’еру — спектакль «Гусі-людзі-лебедзі», пастаўлены па адной з частак рамана «Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча, піша «Новы Час». У траўні стала вядома, што гэтую кнігу ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам». Гэта першая мастацкая кніга на беларускай мове, якую вырашылі афіцыйна забараніць.


57.jpg
Фота з рэпетыцыі. Аўтар: Эрык Арлоў-Шымкус

У рамане дзяржаўная экспертыза нібыта вынайшла «распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варажнечы», а таксама «заклікі да масавых беспарадкаў дзеля незаконнага захопу ўлады».

Насамрэч, кніга з’яўляецца антыўтопіяй, у якой сярод іншага расказваецца пра 2049 год на тэрыторыі Беларусі, краіны, якая страціла незалежнасць і цалкам знаходзіцца пад уладай Расіі, без надзеі на адраджэнне.

Акурат гэтай тэме прысвячаюць свой спектакль «Купалаўцы». «Быць беларусам — гэта не мець свайго месца ў свеце. Або інакш: быць беларусам — гэта ўсюды адчуваць сябе чужым, іншым. Магчыма, што і Чужаніцай, і Іншым. Ці так можна жыць? Ды так па-сутнасці мы і жывём», — гаворыцца ў анонсе.

Паставіў спектакль рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, які раней працаваў у РТБД. Таксама да каманды «Купалаўцаў» далучыўся экс-акцёр РТБД Мікалай Стонька. Ëн звольніўся з тэатра ў лістападзе 2020 года, запісаўшы відэапратэст супраць рэпрэсій «Я выходжу».

Таксама ў спектаклі так ці інакш занятыя: Аляксандр Казела, Валянціна Гарцуева, Алег Гарбуз, Ігар Сігоў Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Андрэй Дробыш, Эрык Арлоў-Шымкус, Аляксандр Гарцуеў, Сяргей Чуб, Міхась Зуй і Зоя Белахвосцік.

Раней па рамане Бахарэвіча спектакль ставіў «Свабодны тэатр» — інсцэніроўку рамана зрабілі рэжысёр Мікалай Халезін і драматург Марыя Бяльковіч. У іх версіі большая частка спектакля прысвечаная падзеям рамана ў Берліне, дзе знаходзяць паэта, які памёр, а ў мінулым пісаў вершы на незнаёмай усім мове.

Спектакль будзе паказаны 17, 18 і 19 чэрвеня ў польскім Любліне (у Тэатры імя Юльюша Астэрвы). Навіны для гледачоў з Беларусі «Купалаўцы» абяцаюць напрыканцы месяца.

«Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Вялікае перасяленне народаў 2020-2022-... Не канец, а толькі пачатак
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM