«Барадулінскія Спеўныя Сходы» адбудуцца ў двух гарадах краіны – 24 лютага

20.02.2019 Афіша

Да дня нараджэння Рыгора Барадуліна, народнага паэта Беларусі, 24 лютага ў Гародні і Віцебску адбудуцца Спеўныя Сходы!

«Барадулінскі Спеўны сход» добрая магчымасць пазнаёміцца  з песнямі, якія з дзяцінства Рыгору Барадуліну спявала яго маці, якія праз усё жыццё пранёс народны паэт.

Спеўныя сходы будуюцца па прынцыпу: спачатку музычны госць выконвае песні, а пасля ўдзельнікі пад кіраўніцтвам вядоўцы спяваюць разам ды атрымоўваць асалоду!

speunybaradulinvitebsk

Барадулінскі Спеўны сход у Віцебску

Спецыяльныя госці: Harmonic Style Project –  драйвовы фолк-калектыў, які надае музычнай спадчыне Беларусі новае гучанне!

24 лютага а 18:00

Вядоўца: Марыя Булатоўская

г. Віцебск, вул.Пушкіна, 8

(Беларускі тэатр «Лялька»)

Уваход вольны!

speunybaradulingarodnya

Барадулінскі Спеўны сход у Гродна

Спецыяльны госць: Алесь Камоцкі – беларускі паэт, вядомы бард, у рэпертуар якога ўваходзяць песні на словы Рыгора Барадуліна

Вядоўца: Андрэй Нортан

г. Гродна, вул.Кірава, 3

(“Цэнтр гарадскога жыцця” uCentry)

Уваход вольны!

Спяваем “Песні матчыны з Вушаччыны” ў дзень народзінаў Рыгора Барадуліна – ўшануем памяць вялікага паэта Беларусі!

«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. Сяржук Доўгушаў – стваральнік і кіраўнік праекта. За гэты час  распрацавана вялікая колькасць тэматычных сходаў. Ініцыятыва «Спеўны сход» ужо 4 гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.

Дадатковую інфармацыю шукайце на сайце spevy.by

Паводле арганізатараў