Што рабіць, калі пад тваім ложкам жыве пачвара? Баяцца яе? Ці самому напалохаць? А можа, патэлефанаваць у Службу Змагання з Кузуркамі? Юзік па мянушцы Гузік паспрабаваў усё, пакуль не вырашыўся на перамовы. Ён пакінуў каля ложка сподачак з малаком, і гэта стала пачаткам дзіўнага сяброўства.
Захапляльная гісторыя пра тое, як скарыць свой страх, апаведзеная вядомай дзіцячай пісьменніцай Надзеяй Ясмінскай (аўтаркай хітовай „Чаму Меша не мае хаты“) і цудоўна праілюстраваная мастачкай Святланай Міхалап.
Сподачак для цмока / Надзея Ясмінска ; мастак Святлана Міхалап ; для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. — Мінск, Кнігазбор, 2020. — 40 с. : іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 32).
Набыць у Мінску:
Акадэмкніга (пр-т Незалежнасці, 72)
Светач (пр-т Пераможцаў, 11)
Цэнтральная кнігарня (пр-т Незалежнасці, 19),
Веды (вул. К.Маркса, 36),
Мой модны кут (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі» пав.333)
Набыць у Гародні: Бэбі Бук (вул. Савецкая, 18, ГД "Нёман", другі паверх)
А таксама праз інтэрнэт:
kniganosha.by
knihi.by
Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“