Спявачку Мэрыем Герасіменка не выпусцілі пасля 15 сутак

Спявачку Мэрыем Герасіменка, затрыманую пасля выканання ў цэнтры Мінска песень на ўкраінскай мове, зноў асудзілі. 


150.jpg


Як высветлілі журналісты выдання «Зер**ло», 10 жніўня ёй прысудзілі яшчэ 15 сутак за «пікетаванне».

Нагадаем, спявачку затрымалі пасля канцэрта на Зыбіцкай 3 жніўня, пасля таго як яна выканала песню гурта «Океан Эльзи». У бар прыходзілі супрацоўнікі санстанцыі, МНС і міліцыі. Кіраўніка бара Андрэя Жука затрымалі і асудзілі на 30 сутак.