«Спеўны сход» рыхтуе «Свята песні»

26.04.2017 Афіша

«Спеўны сход» прадстаўляе музычна-інтэрактыўнае мерапрыемства «СВЯТА ПЕСНІ», якое адбудзецца 30 красавіка ў Карэтным дворыку (вул. Кiрыла i Мефодыя, 8).

sviata_piesni

Вас чакаюць: майстар-класы па спевах, знаёмства з беларускімі спевамі розных часоў, развучванне і сумеснае выкананне песень.

Праграма:

🔼15.00-16.00 – майстар-клас па тэхніках спеву: вакальныя і дыхальныя практыкаванні. Вядучы: Сяржук Доўгушаў.

🔼16.00-17.00 – беларускія народныя жаночыя песні з гуртом «Мярэжа».

🔼17.00-18.00 – «Спеўны сход» па творах Манюшкі і Агінскага разам з музыкам Паўлам Бортнікам.

🔼20.00-21.00 – традыцыйныя мужчынскія песні з гуртом «Рада».

🔼21.00-22.00 – застольныя песні з гуртамі Vuraj.


УВАХОД ВОЛЬНЫ!

«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй.

✔«Спеўны сход» існуе дзякуючы ахвяраванням неабыякавых людзей. Калі вы хочаце, каб «Спеўны сход» існаваў і далей, падтрымайце праект на краўдфандынгавай платформе talaka.by.

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз суполкі «УКантакце» і на Facebook.