На музычным фестывалі ў Германіі сабралі сродкі для гурта Irdorath

30.06.2022 Музыка

На фестывалі сярэднявечнай і фолк музыкі Feuertanz, які праходзіў у Абенбергу (Германія) 24-25 чэрвеня, сабралі сродкі для ўдзельнікаў гурта Irdorath, якія адбываюць тэрмін у калоніі, піша Reform.by.


16.jpg
Фота: feuertanz-festival.com

Усяго было сабрана 4 тысячы еўра. Усе сродкі пойдуць на «элементарныя патрэбы» артыстаў.

142.jpg

Музыкаў Irdorath затрымаліў жніўні 2021 года. Іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Муж і жонка Уладзімір і Надзея Калач атрымалі па два гады калоніі, Антона Шніпа і Юлію Марчанку прыгаварылі да паўтара года калоніі. Музыкі прызнаныя палітвязнямі.

Падтрымайце  музыкаў лістамі:

Калач Уладзімір Аляксандравіч
ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён, 10 атрад

Калач Надзея Рабертаўна
ПК-4, вул. Антошкіна, 3, г. Гомель, 246035

Шніп Антон Валер'евіч
ПК-1, вул. Тэхнічная, 8, г. Наваполацк, Віцебская вобл., 211445

Марчанка Пётр Пятровіч
ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён, 8 атрад

Марчанка Юлія Анатольеўна
ПК-4, вул. Антошкіна, 3, г. Гомель, 246035, 15 атрад