Кіраўнік камітэта па культуры ў расійскай Дзярждуме Алена Ямпольскага прапанавала на заканадаўчым узроўні забараніць параўноўваць дзеянні СССР з дзеяннямі ваеннаслужачых нацысцкай Германіі ў часы Другой сусветнай вайны, піша Esquire са спасылкай на ТАСС.
На думку аўтаркі ідэі такія захады неабходны з-за цяперашніх “настрояў у Еўропе”, найперш у Польшчы. Пры гэтым Ямпольская падкрэсліла, што ініцыятыва не мае на ўвазе забарону даследаванняў, навуковых дыскусій або гістарычных публікацый. На яе думку, гаворка ідзе аб тым, каб каб людзі "не прыраўноўвалі нацыстаў і Чырвоную Армію, каб не пераходзілі мяжу”. Парламентарыі падтрымалі далейшае абмеркаванне гэтай тэмы.
Нагадаем, што нядаўна ў Польшчы была прынятая рэзалюцыя, згодна з якой адказнасць за пачатак Другой сусветнай вайны ляжыць як на гітлераўскай Нямеччыне, так і на сталінскім Савецкім Саюзе.
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!