• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.11.2015 | Грамадскі сектар

Стартаваў моладзевы конкурс сцэнарыяў відэаролікаў да Дня барацьбы з карупцыяй

Моладзевы конкурс сцэнарыяў кароткіх відэаролікаў «Парві ланцуг карупцыі» стартаваў 23 лістапада 2015 года ў Беларусі. Цяпер кожны жадаючы можа паспрабаваць сваі сілы ў барацьбе з карупцыяй на лакальным узроўне пры дапамозе творчых сродкаў.

Конкурс сценариев

Конкурс прысвечаны да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй. Яго арганізатарамі выступаюць Праграма развіцця ААН і Ўпраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці. Партнёрамі конкурсу з’яўляюцца: платформа для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Talaka.by і кампанія відэавытворчасці «ЮніверсФільм».

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя творчыя беларусы ва ўзросце да 35 гадоў, якія гараць жаданнем мяняць свет вакол сябе да лепшага. Асабліва вітаецца ўдзел у конкурсе жанчын.

Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба:

  1. Прапанаваць сваю гіпотэзу аб прычынах лакальнай карупцыі (ва ўніверсітэце, у паліклініцы і г. д.);
  2. Прапанаваць творчую ідэю па пераадоленню прычыны карупцыі, аформленую ў сцэнар для сацыяльнага роліка (працягласцю ад 30 сек. да 3 хвілін);
  3. Дадаць сваю ідэю, пазначыўшы яе меткай «антикоррупция», у Інкубатар ідэй на платформе Talaka.by: (гіпотэзу аб прычынах карупцыі размясціць у полі апісання праблемы, а рашэнне, у фармаце сцэнара, у полі апісання ідэі).

Усе размешчаныя ідэі ўдзельнічаюць у народным галасаванні, якое працягнецца да 6 снежня 2015 года. 10 лепшых сцэнарыяў, якія набралі найбольшую колькасць адзнак «Гэта важна», трапяць у фінал конкурсу. Далей кампетэнтнае журы абярэ аднаго пераможцу. Яго імя будзе абвешчана на цырымоніі ўзнагароджання, якая пройдзе ў Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй 9 снежня 2015 года.

Пераможца будзе запрошаны да ўдзелу ў здымках роліка па яго сцэнары, а таксама атрымае грашовы прыз у памеры пяці мільёнаў беларускіх рублёў.

Азнаёміцца з падрабязнымі правіламі можна на старонцы конкурсу.

Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй адзначаецца штогод 9 снежня, пачынаючы з 2004 года. Ён быў абвешчаны на Генэральнай Асамблеі ААН 21 лістапада 2003 года, у дзень, калі ў Мексіцы была адкрыта для падпісання Канвенцыя ААН супраць карупцыі. Мэта гэтага дня – паглыбіць разуменне праблемы карупцыі і ролі Канвенцыі ў папярэджанні карупцыі і барацьбе з ёй.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип