Стары Ольса прысвяціў новы сінгл Раману Бандарэнку (Відэа)

13.11.2020 Музыка
Яго музыкі прысвяцілі загінуламу Раману Бандарэнку.


Песня «Штурм замка Пулен» распавядае пра ўнікальную падзею ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гонар і нязломнасць духу нашых продкаў. У 1336 годзе адбылася гераічная абарона замка Пулен, што на мяжы з Прусіяй, супраць Тэўтонскага ордэна. Жыхары і абаронцы замка палічылі за лепшае загінуць і страціць усё, чым патрапіць у палон, жыць рабамі і аддаць сваіх дзяцей на выхаванне крыжакам.