10 спосабаў стаць разумнейшым

Алесь Тодараў на budzma.org прапануе 10 практычных ідэяў, як падвысіць свой інтэлектуальны ўзровень.


0000.jpg

Трэнінг для мозгу 

Да яго могуць адносіцца любыя формы рэгулярнай разумовай актыўнасці. Аматары матэматыкі ўпадабаюць, напрыклад, задачы па алгебры і геаметрыі. Можна паспрабаваць гуляць у шахматы. Да прасцейшых практыкаванняў таксама адносяцца лічбавыя і літарныя рэбусы, судоку, крыжаванкі.

У здаровым целе здаровы дух 

Правільны рацыён і рэгулярныя фізічныя практыкаванні — гэта ключ да павышэння жыццядзейнасці чалавечага мозгу. Зусім не абавязкова адразу бегчы ў спартовую залю і нагружаць сябе празмернай колькасцю падыходаў і практыкаванняў. Усё адно не адолееце. Пачынайце з малога: прайдзіцеся ранкам або перад сном па скверы ці парку. Запішыцеся на сеанс у басейн. Набудзьце сабе гіру і выканайце некалькі простых практыкаванняў з ёй дома. Любая фізічная актыўнасць пойдзе на карысць вашаму розуму.

0001.jpg

Медытаванне 

Розныя тэхнікі медытацыі з’явіліся тысячы гадоў таму і з таго часу няўхільна развіваюцца. Пашукайце ў інтэрнэце, што найбольш вам пасуе і паспрабуйце ў хатніх умовах. Або запішыцеся да адмысловы курс.

«Разумная» бактэрыя 

Навукоўцы выявілі, што даволі распаўсюджаны тып бактэрыі Mycobacterium vaccae, падсаджаны мышам, пазітыўна дзейнічае на іх разумовыя здольнасці. Аказалася, што гэтая непатагенная бактэрыя дазваляе мозгу перамагчы стрэс. У кантакт з ёй можна ўступіць падчас шпацыру на свежым паветры.

0002.jpg

Сон і яшчэ раз сон

Сон — адзін з самых важных складнікаў камфортнага жыцця. Высыпацца трэба, каб больш-менш нармальна адчуваць сябе зараз і не мець хранічных хваробаў у будучыні. Таксама каб арганізм не толькі адпачываў, але і аднаўляўся. Напрыклад, падчас адпачынку адбываецца пераразмеркаванне новай інфармацыі, яе «каталагізаванне па тэчках». Фактычна, у сне кароткачасовая інфармацыя ператвараецца ў доўгачасовую. Таму, калі ёсць выбар, лепей прапусціце нейкую не асабліва важную вечарынку, фільм, або чарговыя пасядзелкі. Не варта грэбаваць сном.

Трэніроўка інтуіцыі 

Апроч прамой карысці, мэтавая трэніроўка інтуіцыі можа актываваць адмысловую частку мозгу, якая месціцца за правым вухам. Напрыклад, пры размове можна рабіць наступнае ўяўнае практыкаванне: спрабаваць прадбачыць, што хоча сказаць суразмоўца, па ягонай міміцы сачыць за ходам яго думак і развіццём дыялогу.

Вывучэнне замежнай мовы 

Навукоўцы даказалі, што людзі, якія валодаюць некалькімі мовамі, здольныя хутка і эфектыўна пераключацца з адной задачы на іншую. У нашым выпадку вы таксама можаце паспрабаваць паглыбіць свае веды беларускай мовы і літаратуры, а ў жыцці карыстацца білінгвізмам. Потым да гэтых моваў дадавайце суседнія ўкраінскую, польскую ды іншыя. Плюсам будзе, калі возьмецеся за ангельскую.

Кава 

Норадрэналін і дафамін — важныя медыятары для падтрымання канцэнтрацыі і добрага тонусу. Іх вытворчасць можна стымуляваць правільным прыёмам кафеіну. Але не больш за 2 кубкі ў дзень.

Новае хобі 

Добрай зарадкай для мозгу будзе засваенне новай, незнаёмай вам да гэтага дзейнасці. Засяродзьцеся ўглыб сябе, падумайце, кім вы хацелі быць у дзяцінстве. Можа, прыйшоў той час, каб нагнаць страчанае?

Класічная музыка 

Заходнія псіхолагі рэкамендуюць прывучаць дзяцей з дзяцінства да класічнай музыкі, асабліва да Моцарта. Правільна падабраная музыка можа даць добрым імпульсам да крэатыўнай дзейнасці нашага мозгу.

3 асноўныя правілы самаразвіцця:

Цікаўнасць да ведаў 

Саманавучанне без цікавасці не магчымае, бо ў імгненне ператвараецца ў катаргу. Вамі павінна кіраваць выключна жаданне даведвацца новую інфармацыю, развіваць сваю асобу і пашыраць кругагляд. 

Воля да ведаў 

Працэс саманавучання нельга выбудаваць толькі на адной цікавасці, кожны этап неабходна даводзіць да лагічнага канца. Не заўсёды гэта хочацца рабіць, бо часцяком адбываецца пераключэнне інтарэсаў. З гэтай прычыны варта падумаць яшчэ і пра развіццё сілы волі. 

Матывацыя да ведаў

У кожнага дзеяння, занятку і працэсу павінна быць свая мэта — для чаго гэта трэба рабіць, якіх вынікаў трэба дасягнуць, якія адказы трэба знайсці, што дазволіць адкрыць новы ўзровень ведаў і ўменняў. 

Як толькі бярэцеся за нешта новае, адразу расстаўляйце прыярытэты, для чаго яно вам можа прыдасца па жыцці, каб не страчваць упустую каштоўны час. Поспехаў! 

 Алесь Тодараў, budzma.org