• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.03.2017 | Афіша

StereoForum: героі культуры Беларусі і Украіны сустрэнуцца 17-19 сакавіка

17-19 cакавіка. Беларуска-украінскі фэст StereoForum прадставіць культуры дзвюх краін.  Будзе паказаная кінаверсія спектаклю “Мая Мікалаеўка”, па якому быў зняты фільм-пераможца Berlinale 2017, кароткі метр фестывалю Wiz-Art і відэапаэзія з Украіны. Лекцыя “Украінская новая драма” падрыхтуе да міжнароднай чыткі п’есы, а удзельнікі ініцыятываў «ГаліціяКульт» і PoetryMail раскажуць пра масты паміж рэгіёнамі. Пройдуць сустрэча з аўтарам кнігі-даследавання  савецкіх манументальных мазаік в Украіне і выступ паэтаў дзвюх краінаў у суправаджэнні музыкі і відэа. Самы сок сучаснай культуры!

StereoForum Afiša

Арганізатары так каментуюць назву і планы, – «Форум пачаўся з пошука стэрэатыпаў, якія існуюць у двух народаў адносна адзін аднаго. У працэсе стала зразумела, што тэма стэрэатыпаў не заўсёды прадуктыўная і часта контраргументы да адной аблуды толькі ствараюць новыя. Само слова “стэрэатып”і праца са стэрэатыпамі выводзяць нас на слова “стэрэа”.  Два меркаванні, як два канала гуку маюць сэнс і гучаць правільна толькі разам. Два палюсы, якія заўжды разам. Гэта першы досвед, у планах – штогадовы  форум у абласных цэнтрах Беларусі».

Першая частка адбылася ў Харкаве ўвосень 2016 года, калі творчая каманда з Беларусі завітала на форум «ПогранКульт: ГаліціяКульт». Беларускія культрэгеры прыядналіся да асноўнай праграмы, прэзентавалі свае праекты і арганізавалі кінапаказ. Форум – частка праграмы Tandem, якая болей за 5 год арганізуе абмены ў Еўропе. Арганізатары – Dofa Fund і цэнтр культурнага мэнэджмэнту “Гефіра”. У Беларусі праграма Tandem прадстаўленая ўпершыню ў сваёй гісторыі.

Мы так даўно прызвычаіліся бачыць беларуска-ўкраінскія зносіны як дыялог, што згубілі момант, калі ён стаў суцэльным наратывам. Адзіным полем культурных герояў, міфаў, прымхаў. Адзіным стэрэасігналам! Падключайцеся!

17 сакавіка 17.00 / Прэзентацыя Львоўскай кінакамісіі і лепшых працаў фэста WizArt

17 сакавіка 21.30 / Angie, Baisan, Buben, Naruszewicz, актуальная відэапаэзія ў суправаджэнні легендарных імправізатараў + прэзентацыя ініцыятывы Poetry mail

18 сакавіка 13.30 / Скайп-лекцыя Анастасіі Галаўненка “Украінская новая драма”

18 сакавіка 15.00 / Чытанне п’есы “Твари проклятые” (18+) Яўгена Маркоўскага (Украіна), рэжысёр – Сяргей Анцэлевіч  (Беларусь)

18 сакавіка 19.00 / Кінаверсія спектаклю “Мая Нікалаеўка”, па якому быў зняты фільм  «Школа №3». Наталля Варажбіт пра спектакль, фільм і “Тэатр перасяленца”.

19 сакавіка 12:00 / Сустрэча з фатографам Яўгенам Нікіфаравым і прэзентацыя кнігі  «Декомунізовані: українські радянські мозаїки»

 

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

valiancina_shauchenka
Музыка

Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначылі Дзень волі. А якое ж свята без песні? Вядомы беларускі музыкант і аўтар...

Апошнія навіны

    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Культура
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип