• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.06.2023 | Грамадства

Адзіны стопакаёвы палац на беларускіх землях

Палацава-паркавы ансамбль Булгакаў — помнік архітэктуры позняга класіцызму, пабудаваны ў XIX стагоддзі. Ён зняходзіцца ў аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь як помнік архітэктуры міжнароднага значэння. Калі вы лічыце, што ўсе беларускія замкі размешчаны на захадзе нашай краіны, то вам абавязкова трэба здзейсніць падарожжа на Магілёўшчыну, піша «Звязда».


50.jpg

«Жыліцкі Версаль» — менавіта так у свой час ахрысцілі палац, збудаваны ў дваранскім маёнтку Добасна дзвесце гадоў таму. Архітэктурная жамчужына не толькі ўсяго прыдняпроўскага краю, але і, без перабольшання, адзін з найлепшых узораў спадчыны беларускай культуры, некалі належала старажытнаму роду Булгакаў. Велічны палацава-паркавы комплекс, будаўніцтва якога пачалося ў 1823 годзе і працягвалася аж да пачатку ХХ стагоддзя, па прыгажосці і маштабе не саступаў Нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў. Тут мелася нават свая аранжарэя, якая па памерах і колькасці экзатычных раслін лічылася найлепшай у беларускіх губернях.

Сам будынак уражваў архітэктурай, а таксама дэкаратыўным аздабленнем фасадаў і ўнутраных памяшканняў. Гэта быў адзіны стопакаёвы палац на беларускіх землях. Дызайн пакояў не паўтараўся нават у дробных дэталях. Унікальныя кесонныя столі, багата аздобленыя паза­лотай, да гэтага часу з’яўляюцца візіткай радавога маёнтка Булгакаў. Палац уражваў раскошнымі інтэр’ерамі, дарагой мэбляй, камінамі з мармуру, бібліятэкай у сем тысяч тамоў і каштоўнымі калекцыямі прадметаў мастацтва.

Сядзібу ў Жылічах неаднаразова наведваў знакаміты фатограф Ян Булгак. Захавалася каля трыццаці яго здымкаў палаца. Улетку 1877 года ў гэтых месцах спыняўся Напалеон Орда, які падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы, робячы замалёўкі архітэктурных помнікаў. Яго творы адрозніваліся строгай дакументальнасцю і сёння служаць каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў. Знакаміты мастак адлюстраваў палац Булгакаў на двух малюнках.

51.jpg
Фота: БелТА

У розны час сядзіба служыла рэзідэнцыяй, шпіталем, дзіцячым домам і навучальнай установай. Нягледзячы на тое, што за сваю гісторыю гэты архітэктурны шэдэўр пабачыў многае: пампезнае будаўніцтва, раскошу і багацце, запусценне і заняпад, неаднойчы яго рабавалі і раскрадалі, — палацу быў наканаваны шчаслівы лёс. Ён перажыў усе войны: на яго не ўпала ні адна бомба, ён ні разу не гарэў. Гэта адзіны ў Беларусі палацавы будынак, у якім захаваліся ўпрыгажэнні, у тым ліку ляпніна.

Радавы маёнтак Булгакаў сталі аднаўляць больш за дзесяць гадоў таму. Рэстаўрацыя ў чатыры чаргі тут вядзецца з 2009 года. Першая прадугледжвала аднаўленне заходняй часткі палаца і была завершана ў 2011 годзе. Тут размясцілася дзіцячая школа мастацтваў. Затым вярнулі ранейшае аблічча флігелю галоўнага корпуса, разбуранаму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трэцяя чарга ўключала адраджэнне ўсіх гістарычных памяшканняў у галоўным корпусе і частцы паўночнага, дзе практычна поўнасцю размесціцца музей, а адзін з флігеляў зойме сельская бібліятэка. У цяперашні час залы комплексу напаўняюцца антыкварнай мэбляй, а таксама сучаснымі копіямі мэблі XIX стагоддзя, карцінамі, нанава ствараецца аранжарэя, разбураная ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і капліца. Чацвёртай чаргой запланавана аднаўленне парку, разбітага яшчэ ў XIX стагоддзі, і воднай сістэмы.

Нягледзячы на рамонтныя і рэстаўрацыйныя работы, якія працягваюцца 14 гадоў, наведаць сядзібу ўжо можна. Для турыстаў адкрыты другі паверх — там праводзяць экскурсіі.

А пакуль што ў аматараў даўніны ёсць выдатная магчымасць наведаць архітэктурны шэдэўр Магілёўшчыны віртуальна, зайшоўшы на сайт Магілёўскай абласной бібліятэкі. На галоўнай старонцы вы знойдзеце адметны інтэрнэт-рэсурс пад назвай «Жыліцкі Версаль», прысвечаны палацава-паркаваму комплексу. Унікальнасць яго ў тым, што сабраныя з розных крыніц па крупінках звесткі пра палац аб’яднаны ў адным рэсурсе і даступны кожнаму інтэрнэт-карыстальніку. Бо да гэтага часу не выдадзена ні аднаго фундаментальнага гісторыка-архітэктурнага нарыса пра сядзібу накшталт тых, што напісаныя пра іншыя беларускія замкі і палацы, няма ні аднаго прэзентацыйнага фотаальбома. У фондзе Магілёўскай абласной бібліятэкі, роўна як і ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, масіў дакументаў аб сядзібе ў Жылічах прадстаўлены выключна артыкуламі з перыядычных выданняў. З кніг жа маецца толькі малафарматнае выданне 1992 года аб’ёмам у 75 старонак — «Палац у Жылічах = Дворец в Жиличах» В. Ф. Марозава з серыі «Помнікі беларускага дойлідства». Галоўнай кніжнай скарбніцы краіны пашчасціла валодаць яшчэ зборнікам матэрыялаў Рэспубліканскага навуковапрактычнага семінара, які адбыўся на базе Жыліцкага гістарычнага комплексумузея ў 2017 годзе, ды адзінкавымі выявамі палаца ў камплектах паштовак. На гэтым усё.

З прычыны адсутнасці вартага ўвагі друкаванага выдання пра палац Булгакаў супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі палічылі неабходным ліквідаваць гэты прабел і стварыць віртуальны праект пра яго як альтэрнатыўную і сучасную крыніцу інфармацыі, не прэтэндуючы на выключную дакладнасць узнаўлення гісторыі. Бо чым далей ад нашага часу адбываюцца падзеі, тым менш сведчанняў пра іх трапляе ў рукі даследчыкаў...

52.jpg
Фота: БелТА.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип