Стрыт-арт-мастакі распісалі каталіцкую царкву

12.03.2013 Мастацтва

Святар царквы святой Еўлаліі, размешчанай на ўскраіне сталіцы Каталоніі, вырашыў зрабіць яе інтэр’ер больш сучасным і замовіў фрэску ў двух мясцовых графіці-мастакоў, якія хаваюцца пад псеўданімамі Rudi і House. Яны прааналізавалі старажытныя раманскія фрэскі ў Барселоне і стварылі сучасную версію сярэднявечных царкоўных малюнкаў.

Фрэска адпавядае ўсім канонам, але пры гэтым нагадвае кадр з мультфільма або малюнак з коміксу – так атрымалася, бо для роспісу аўтары выкарыстоўвалі яркую фарбу для графіці.