• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.03.2015 | Адукацыя

Студэнцкае самакіраванне ў Беларусі – міф ці рэальнасць?

У пачатку сакавіка з’явілася навіна аб падачы Міністэрствам адукацыі паўторнай заяўкі на ўступленне ў Балонскі працэс. Сістэма вышэйшай адукацыі Беларусі, канечне, зведала змены з 2011 года, але збольшага толькі структурныя — у архітэктуры сістэмы вышэйшай адукацыі (цяпер яна бліжэйшая да Балонскай: спецыяліст-магістр-аспірант). Тым не менш амаль не заўважны прагрэс у вырашэнні адной з галоўных праблем, праз якія заяўка была адхіленая, — студэнцкае самакіраванне, акадэмічныя свабоды і мабільнасць.

Сяргей Варанкевіч

Гэтым і не толькі і займаецца арганізацыя БАСС — Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання, якая аб’яднала неабыякавых студэнтаў з усёй Беларусі. Гісторыя БАСС пачалася ў 2009 годзе, калі выпускнік БДУ Сяргей Варанкевіч, маючы пэўнае ўяўленне пра стан студэнцкіх рухаў у еўрапейскіх краінах, спытаў сябе, чаму беларусы не могуць пахваліцца гэтым жа і як гэтую сітуацыю можна выправіць. Разам з аднадумцамі ён пачаў ладзіць мерапрыемствы і семінары па развіцці студэнцкага самакіравання, якія хутка перараслі ў цэлую праграму — “Студэнцкі парламент”, удзельнікі якой штораз выказвалі пажаданні аб стварэнні асацыяцыі. Гэта і стала платформай і фундаментам для стварэння БАСС у 2012 годзе.

Арганізыцыя ставіць перад сабой сур’ёзныя мэты: падтрымка студэнцкага самакіравання ва ўніверсітэтах; вынясенне ССК на заканадаўчы ўзровень і ў выніку — заснаванне ССК на прынцыпах аўтаномнасці існавання, юрыдычнай і фінансавай незалежнасці, выбарнасці ўсімі студэнтамі.

Аляксандр Луцэвіч, старшыня БАСС: “Мы першая арганізацыя рэспубліканскага маштабу, якая паставіла мэтай развіццё менавіта студэнцкага самакіравання — не проста актыўнасці, не правоў студэнтаў ці яшчэ нечага такога. Два з паловай гады таму мы стваралі БАСС менавіта як згуртаванне лідараў ССК. За гэты час мы здолелі дамагчыся таго, што хаця б само па сабе пытанне патрэбы ў такім самакіраванні пачало ўздымацца. Мы пачалі навуковае вывучэнне праблемы, бо да гэтага не было работ на гэтую тэму, нават нейкіх артыкулаў. Цяпер мы маем два зборнікі студэнцкіх навуковых прац па ССК, “Даведнік студэнцкага лідара”, дзе даем адказы на 11 пытанняў, з якімі сутыкаецца студэнцкі лідар. Аднак наша самая грунтоўная праца – “Студэнцкае самакіраванне ў Беларусі”, у якой ёсць аналіз гісторыі, рэчаіснасці і галоўныя прапановы. Прычым прапановы аформленыя ў якасці дадаткаў у Кодэкс аб адукацыі, бо ў ім няма ніводнай згадкі пра ССК. Мы нават даслалі іх ў камісію па адукацыі, створаную ў нашым парламенце, але ніякага адказу акрамя “Добра, мы разгледзім”, не атрымалі. Цяпер напісалі ліст Міністру адукацыі з просьбай разгледзець нашыя прапановы, бо нам ёсць што сказаць”.

Нягледзячы на дасягнутыя вынікі, як і ў любой арганізацыі, у БАСС ёсць і свае слабыя бакі: “У першую чаргу гэта недахоп і хуткая цякучасць кадраў. Людзей, якія могуць пагрузіцца і ўкладаць шмат часу ў ідэю (усё ж такі арганізацыя валанцёрская), няшмат. Канечне, кожны валанцёр бярэ нешта і для сябе, таму што, як бы ні было, кожны чалавек – эгаіст. Але гэта высакародныя рэчы: самаразвіццё, самаактуалізацыя, самараскрыццё, новыя знаёмствы і новыя кампетэнцыі. Тым не менш гэта абстрактныя рэчы, і таму мала людзей сапраўды ў іх зацікаўленыя.

Але моцных бакоў усё ж такі болей. БАСС – арганізацыя дынамічная ва ўсіх сэнсах. Адзін з любімых прыкладаў — у нас амаль няма папераў! І гэта проста гонар у нашым бюракратычным грамадстве! У нас няма пастановаў, загадаў і іншага. Калі ў чалавека ёсць жаданне і яно не супярэчыць заканадаўству і нашай тэме, ён вольны яго здзяйсняць. Дзякуючы гэтаму нашая дзейнасць робіцца вельмі мабільнай. Арганізацыя крочыць са светам у нагу”.

Вострай праблема слабага становішча ССК ва ўніверсітэтах Беларусі робіцца не толькі праз наяўнасць забаронаў і адсутнасці падтрымкі звонку. Адсутнічае і ўнутраная падтрымка самімі студэнтамі, большасць з якіх сама абыякава ставіцца да гэтага пытання. “Прычын гэтага некалькі. Асноўная, на маю думку, гэта няведанне, што такое сапраўднае ССК і для чаго яно. Увогуле няма разумення “самакіраванне”. Як гэта – самакіравацца? Ага, трэба самому нешта рабіць, нешта арганізоўваць. Навошта мне яно?

Тым не менш ёсць і тыя, хто хоча нешта сур’ёзнае зрабіць. Усё ж такі студэнты — людзі энергічныя, у іх часцей за ўсё няма сур’ёзных абавязкаў (сям’і, дзяцей і г.д.) і ёсць час, але ім не дазваляюць. Атрымліваецца, што адміністрацыя абмяжоўвае фантазіі і жаданні студэнтаў удзельнічаць у падзеле адказнасці ў навучальным працэсе”.

БАСС быў заснаваны менавіта для таго, каб па меры магчымасцяў вырашаць праблемы, звязаныя з ССК, і адным з асноўных напрамкаў іх дзейнасці з’яўляецца прыцягненне студэнтаў да гэтага пытання. Для гэтага БАСС ладзіць семінары, трэнінгі, майстар-класы, на якія часта запрашае прафесіяналаў. Праекты БАСС прысвечаныя не толькі ССК і лідарству ўвогуле, але і размеркаванню, уладкаванню на працу і іншым карысным для студэнтаў рэчам.

“Мы лічым, неабходна імкнуцца да таго, каб студэнт адчуваў сваю важнасць, што ён можа змяніць свет. Калі не свет, то свой універсітэт, факультэт, групу. Таксама важна зацікавіць студэнта. Як і любую ідэю, ССК трэба падаваць з дапамогай цікавай методыкі, паспяховых людзей, якія ўжо нечага дасягнулі, і пры гэтым яны не зануды, а жывыя людзі. Гэта натхняе”.

“Мы хацелі б бачыць ССК наступным чынам: студэнты для студэнтаў, абраныя таксама студэнтамі — яны ўзялі на сябе ўдзел ва ўсіх клопатах універсітэта, дзе адным з зацікаўленых бакоў і з’яўляюцца. Іх слухаюць, а не застрашваюць. ССК працуе на ўмове юрыдычнай незалежнасці і аўтаномнасці прыняцця рашэнняў, гэта значыць у рамках заканадаўства і Статута ўніверсітэта, але і без нейкіх негалосных забаронаў і “дрэнных” тэм. Пры гэтым гаворка не ідзе пра нейкую татальную перадачу студэнтам усіх спраў універсітэта – гэта нейкае глупства, падаецца. Але галоўнае — гэта мець магчымасць свабодна працаваць і быць партнёрам адміністрацыі, а не малым дзіцем у сітуацыі, дзе старэйшы аўтаматычна і разумнейшы. Роўныя адносіны з адказнасцю кожнага з бакоў — вось гарантыя поспеху. Толькі тады нашая адукацыя, ды і ўсё грамадства зробіць вялікі крок наперад”.

Аліса Пятрова

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Беларусы Слава Мазай і Лёша Угольнікаў амаль дзесяцігоддзе здымалі дзікую прыроду Беларусі, а калі колькасць фатаграфій...

valiancina_shauchenka
Культура

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Восень у Завоссі,...

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

Апошнія навіны

    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип