• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
27.06.2022 | Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая дзяўчына. Яна лягла на зямлю, трымаючы ў руках плакат «Дзейнічай як ЕГУ». А палове дзявятай на вуліцу выйшаў супрацоўнік аховы ЕГУ і моцна спужаўся: яму здалося, што ля ўваходу ляжыць труп. Але дзяўчына апынулася жывая.

Фота01.jpgТаццяна Барысава здзейсняе перформанса каля ЕГУ. Крыніца: уласны архіў Таццяны Барысавай

Гэтую дзяўчыну завуць Таццяна Барысава. Яна студэнтка першага курса праграмы «Еўрапейская спадчына». Увечары 26 чэрвеня Таццяна выклала на сваёй старонцы Facebook «Адкрыты ліст». Па словах Таццяны, той жа самы ліст яна даслала на электронныя пошты ўсім выкладчыкам універсітэта. У лісце Таццяна абвесціла, што пачынае галадоўку, і не сыдзе са двара ЕГУ да таго моманту, калі не будуць выкананыя яе запатрабаванні.

Прычынай, па якой студэнтка пайшла на такі крок, яна называе наступную падзею:

«Па абавязковым для вывучэння курсу не было праведзена ніводнага занятку ў групе, акрамя ўступнага, нягледзячы на тое, што ў плане паказана 24 гадзіны групавых кантактных заняткаў у гэтым семестры. Пры гэтым выніковую працу па гэтым прадмеце мы, студэнты 1 курса праграмы „Еўрапейская спадчына“ павінны абараніць праз два тыдні».

Фота02.png 

Скрыншот старонкі Таццяны Барысавай

Пасля таго, як супрацоўнік аховы а палове на дзевятую знайшоў дзяўчыну з плакатам пад дзвярыма ўніверсітэта, ахоўнік патэлефанаваў свайму кіраўніку з ахоўнай службы. На месца прыбылі яшчэ некалькі прадстаўнікоў службы, якія пасля размовы з Таццянай выклікалі паліцыю. У СМІ сталі з’яўляцца звесткі аб тым, што Таццяна нібыта затрымана і знаходзіцца ў аддзяленні. Аднак, як кажа сама студэнтка, яе не затрымлівалі: паліцэйскія толькі перапісалі яе дадзеныя.

Фота03.png

Паліцэйскі пытае ў Таццяны яе дадзеныя. Крыніца: уласны архіў Таццяны Барысавай

Праз некаторы час супрацоўнікі ўніверсітэта вырашылі збудаваць для Таццяны невялікі навес, каб дзяўчына ляжала ў яго цені, а не пад прамымі сонечнымі промнямі, і нават прынеслі вентылятар і бутэльку вады. Ад вады Таццяна адмовілася: яна трымае сухую галадоўку.

Праз восем гадзін знаходжання студэнткі ля парога ўніверсітэта ў двары можна было назіраць наступную карціну: ля ўваходу ў аўтэнтычны будынак у сэрцы старога горада ляжыць дзяўчына ў цені будана, зробленага з падручных матэрыялаў. Побач з ёй на крэсле сядзіць той самы ахоўнік, які спужаўся яе раніцай. Тут жа знаходзяцца некалькі студэнтаў — «група падтрымкі», сябры Таццяны. Ад часу да часу праз дзяўчыну пераступаюць студэнты і супрацоўнікі ЕГУ.

Фотв04.jpg 
Таццяна Барысава на восьмай гадзіне акцыі

Таццяна каментуе свой выступ так:

Я здзейсняю перформанс, таму шта я неаднаразова спрабавала камунікаваць з кіраўніцтвам, я падавала лісты, я размаўляла вусна наконт праблемы, якая існуе ва ўніверсітэце. Праз два тыдні я маю абараняць праект па прадмету, але пры гэтым ні аднаго занятка не было праведзена. Толькі ўступны занятак у снежні. Усе гэтыя заняткі: лекцыі, семінары і практычныя заняткі — стаяць у плане, зацверджаным перад нашым паступленнем. Мне адмовілі ў гэтых занятках.

Прычым не толькі мне, а ўсяму нашаму курсу іх не правялі, таму я была вымушаная падаць іск у ЕГУ. Спачатку я проста размўляла, спрабавала выясніць сітуацыю. Адміністрацыя не пайшла на кантакт, мне не далі магчымасці прайці гэтыя заняткі. Потым я падала заяву, але мне таксама адмовілі. І цяпер я тут. Буду тут ляжаць, не буду есці і піць, нават не буду дакранацца да вады, пакуль не будзе падпісаны загад, што я смагу прайсці гэтыя заняткі ў наступным годзе. Таксама я патрабую грашовай капенсацыі. У іскавой заяве гэта патрабаванне ёсць, таму шта мае вялікія намаганні па працы над гэтым курсам без падтрымкі выкладчыка — яны каштуюць гэтага.

На мой іск мне напісалі ліст — з затрымкай, толькі калі я прыйшла ім нагадаць. Мне адказалі, што насамрэч, згодна дамове, універсітэт мае права мяняць выучэбны план як захоча. У іх быццам бы былі нейкія ўнутраныя інструкцыі, згодна з якімі яны дзейнічалі, таму ўсё ў межах заканадаўства. Але гэтых інструкцый мы так і не ўбачылі: мы бачым толькі план, дзе пазначаны 24 заняткі з выкладчыкам. Хачу дадаць, што адказны ў гэтай сітуацыі не навуковы кіраўнік, а дэпартамент, якому было вядома аб гэтай праблеме.

Як я вырашыла пачаць гэты перформанс? Я заўсёды была актывісткай і ўжо змагалася з маім першым універсітэтам. Мне кожны раз балюча ад гэтай несправядлівасці і ілжы, бо кожны раз у сваіх адказах адміністрацыя або хлусіць, або скажае факты. Мне ад гэтага дрэнна, таму шта сам ЕГУ заўсёды кажа пра сваю місію, будаванне грамадскай супольнасці.

Кіраўнік акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Аляксей Махнач, з якім мы паразмаўлялі ў прахалодным кабінеце, пракаментаваў сітуацыю так:

Фота05.jpg

Аляксей Махнач. Крыніца: ehu.lt

Тры тыдні таму Таццяна звярнулася ў дэпартамент з пытаннем, як мае быць рэалізаваны групавы праект — гэта нешта накштал курсавой. Але, паколькі мы адышлі ад савецкіх стандартаў курсавой працы, мы ствараем менавіта курсавыя праекты. Гэтыя праектныя дысцыпліны распрацоўваў Георгій Баранец — еўрапескі спецыяліст па вялікім праектам, у тым ліку звязаных са спадчынай.

У гэтым годзе змяніліся нормы нагрузкі: у нас з’явілася магчымасць болей індывідуальна папрацаваць са студэнтамі, каб была большая мажлівасць працаваць над канкрэтным праектам. Аб чым прафесар Баранец і абвесціў на сустрэчы са студэнтамі.

Таццяна не знайшла мачымасці прыйсці на сустрэчу з прафесарам Баранцом, а потым паспрабавала атрымаць ад нас пісьмовае тлумачэнне, чаму ў гэтым годзе праект прадугледжвае індывідуальную працу студэнта з выкладчыкам, а ў прошлым годзе гэта было ў межах іншых норм нагрузкі (лекцый, семінараў і практычных заняткаў — заўвага рэдакцыі), калі гэта быў агульны курс для ўсіх студэнтаў. Таццяна атрымала разгорнуты адказ ад Георгія Баранца, але яе гэта не задаволіла. Потым яна атрымала разгорнуты адказ ад юрыстаў універсітэта, таму ў яе як бы застаўся апошні шанец, каб універсітэт задаволіў яе патрбаванні, перад тым, як Таццяна падасць у суд.

Калі Таццяна атрымала інфармацыю аб тым, што гэта менавіта індывідуальны праект, яна палічыла, што ёй ужо бракуе часу, каб рэалізаваць гэты праект. Яна магла запытацца і ў аднагрупнікаў, і ў выкладчыка — гэта не праблема камунікацыі.

Усе дакументы пра змены нагрузкі ёсць: ёсць і камітэт па напрамках. Рашэнне аб змене нормы нагрузкі прымалася яшчэ ў верасне. Таццяна ў сваім лісце напісала, што не ведае, дзе знаходзяцца гэты дакументы, і ні ў каго яна, ўласна кажучы, і не запытвала. Прафесар Баранец ёй падрабязна адказаў аб тым, дзе якія дакументы трэба шукаць.

У нашых студэнтаў ёсць мачымасць выражаць права на пратэст якім заўгодна спосабам, але мне здаецца, што зараз мы знаходзімя на такім дзіўным этапе дэмакратычнага развіцця, што гэта толькі самыя пачатковыя моманты. Усе маюць права на выражэння сябе, але трэба яшчэ і разумець нешта і пра адказнасць, і пра камунікацыю.

Сёння Таццяна лічыць, што яна павінна бескаштоўна перапрайсці курс у тым фармаце, якім лічыць неабходным, а заўтра з’явіцца яшчэ тры такіх студэнта, потым яшчэ пяць. Гэта пытанне аб тым, якім чынам выбудоўваецца рашэнне праблем. Калі б Таццяна падала ў суд, як яна некалькі раз пагражала, і суд бы адказаў, што ўніверсітэт не мае рацыі, то не было б у ўніверсітэта аніякіх шанцаў не рэалізоўваць тое, аб чым яна пытае. А тут першы раз быў кваліфікаваны адказ, другі раз быў адказ юрыстаў, што ўніверсітэт у дадзеным выпадку не парушае літоўскае заканадаўства. Далей паўстае пытанне, што, магчыма ў якасці выключэння будуць прынятыя нейкія рашэнні. Выніковае рашэнне прымае рэктар.

Рэктар ЕГУ Сяргей Ігнатаў, як паведамілі супрацоўнікі ўніверсітэта, на той момант зназодзіўся ў ад’ездзе, таму мы не змаглі ўзяць у яго каментар.

Тым часам Таццяна, якая ляжала у двары ўжо дзявятую гадзіну, наконт дакументаў сказала наступнае:

Няма ніякага дакумента аб змене нагрузкі, нідзе, колькі не шукай на сайце. А вучэбны план дагэтуль вісіць на сайце, дзе напісана колькасць гадзін, і нават тэмы заняткаў.

На пытанне, чаму калі гэта супольнае праблема курса, пратэстуе адзіная Таццяна, студэнтка адказала так:

Мае аднагрупнікі, як першакурснікі і як увогуле нармальныя людзі, не гатовыя рызыкаваць сваімі стыпендыямі, сваёй вучобай і ўвогуле добрымі зносінамі з універсітэтам. Гэта нармальна. Я прэўкрасна разумею іх. Аднагрупнікі прапанавалі падтрымаць мяне подпісамі, але я разумею, што ім «прыляціць» нашмат мацней, чым мне, бо на іх будзе прасцей адыграцца. Таму я вырашыла быць адзіночкай з усяго нашага курса і не прашу мяне падтрымаць. Ананімна ўсе мае аднагрупнікі палічылі, што ім павінны вярнуць грошы за гэты курс.

А палове шостай ўвечары Таццяна даслала відэа, з якога сведчыць, што супрацоўнікі ЕГУ, ў тым ліку псіхолаг Наталля Запольскі, спецыялістка па камунікацыі і развіццю Анастасія Радзіонава і кіраўнік акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Аляксей Махнач выйшлі да Таццяны, каб абвесціць рашэнне рэктара: у выглядзе выключэння ёй вырашана дазволіць прайсці дысцыпліну ў наступным семестры.

Фота06.jpg

Супрацоўнікі ЕГУ размаўляюць з Таццянай Барысавай. Крыніца: уласны архіў Таццяны Барысавай

Таццяна запатрабавала, каб такую ж магчымасць прапанавалі ўсім студэнтам яе курса, і прапанову ўключылі ў тэкст загада. Супрацоўнікі згадзіліся.

Аднак канфлікт нельга лічыць вычарпаным: Таццяна патрабуе кампенсацыю, а адміністрацыя ЕГУ настойвае, што яны не ў праве выплачваць кампенсацыі, і раяць ёй звярнуцца ў суд. Таццяна адмовілася, абвесціў, што застанецца на тым жа месцы, пакуль яе патрабаванне кампенсацыі не будзе выканана.

Пасля гэтага супрацоўнікі пакінулі Таццяну ў самоце, Анастасія Радзіонава нагадала, што пасля 22:00 несанкцыянаваныя пікеты па заканадаўстве Літвы забароненыя. 

Таццяна плануе заставацца на тым жа месцы. За цэлы дзень яна не выпіла ні кроплі вады, не спажыла ні кавалка ежы. Тэмпература паветра ў Вільні ўвесь дзень трымалася адзнацы каля 30 градусаў цяпла.

Д.Г., budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM