Студэнты БДУ запусцілі беларускамоўны паэтычны чэлендж паміж факультэтамі (Відэа)

Вучні філалагічнага і гістарычнага факультэтаў, а таксама Інстытута журналістыкі БДУ запусцілі беларускамоўную паэтычную эстафету. Студэнты факультэта, які атрымаў выклік на ўдзел у ініцыятыве, павінны запісаць сваё прачытанне аднаго з твораў беларускіх аўтараў, выкласці відэазапіс у сацыяльныя сеткі і адзначыць, якому з факультэтаў яны перадаюць эстафету. Гэты чэлендж запушчаны ў падтрымку рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom», які праводзіцца сярод вучняў 7-8 класаў школ і гімназій Беларусі.

Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт актыўна падтрымаў ініцыятыву «Чытаем па-беларуску з velcom», якая праходзіць у краіне ўжо трэці год запар. У гэтым годзе арыенцір узяты на навучэнцаў 7 і 8 класаў. Да 30 лістапада вучні запісваюць на відэа, як яны чытаюць адзін з твораў беларускіх аўтараў і выкладваюць відэазапісы ў сацыяльныя сеткі, адзначаючы іх афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. 5 лепшых юных чытальнікаў па выніках конкурсу атрымаюць галоўны прыз –  смартфон маркі Apple.

Студэнты БДУ вырашылі далучыцца да школьнікаў і стаць удзельнікамі вялікай рэспубліканскай ініцыятывы. У рамках праекта навучэнцы філалагічнага факультэта запусцілі паэтычны флэшмоб і запісалі на відэа урывак з паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа.

Наступнымі эстафету прынялі студэнты гістарычнага факультэта і абралі для чытання вершы Янкі Купалы.

Студэнты Інстытута журналістыкі прынялі выклік гістарычнага факультэта і выканалі твор Ніла Гілевіча «Апошняе спатканне з Веранікай».

Цяпер чарга за геаграфічным факультэтам. У той жа час падтрымаць удзельнікаў праекту «Чытаем па-беларуску з velcom» можа любы жадаючы. Раней да праекту далучыліся прадстаўнікі ад Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне» Хелена Мерааі і Руслан Асланаў, гульцы футбольнага клуба «Мінск», акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт, тэлевядучая Вольга Сацюк. Таксама ў рамках праекта адбыўся першы беларускамоўны паэтычны батл «Вершус», які быў прымеркаваны да 135-годдзя Якуба Коласа.