Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбудзецца суд над трэнеркай па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, магістаркай педагогікі Аксанай Зарэцкай. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, магістарка педагогікі, была затрыманая ў канцы снежня мінулага года.
Яе будуць судзіць разам з палітзняволеным заснавальнікам кампаніі Astronim і фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат» Багданам Караўцом.
Іх абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Напісаць ліст са словамі падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зарэцкая Аксана Анатольеўна | Багдан Уладзіміравіч Каравец